Сімакаўскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сімакаўскі сельсавет
Краіна БССР
Уваходзіў у Карэліцкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Сімакава
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 21 красавіка 1977

Сі́макаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Сімакава.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мірскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Аюцавіцкага сельсавета[1]. З 17 снежня 1956 года ў складзе Карэліцкага раёна, з 25 снежня 1962 года ў складзе Навагрудскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Карэліцкага раёна. 21 красавіка 1977 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Мірскага пассавета.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.