Сімпліцый (Папа Рымскі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сімпліцый
Simplicius.jpg

47-ы Папа Рымскі
3 сакавіка 468 — 10 сакавіка 483
Папярэднік Hilarius[d]
Пераемнік Фелікс III, Папа Рымскі

Нараджэнне каля 420
Смерць 10 сакавіка 483[1]
Пахаванне
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Сімпліцый (лац.: Simplicius PP.; Цівалі — 10 сакавіка 483, Рым) — Папа Рымскі з 3 сакавіка 468 года па 10 сакавіка 483 года. Паходзіў з горада Цівалі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Падчас панавання Сімпліцыя была скасавана Заходняя Рымская імперыя, а Адаакр стаў кіраўніком Італіі. Разам з тым, Сімпліцый спрабаваў захаваць прэстыж рымскай кафедры і ўступаў у дагматычныя спрэчкі з канстанцінопальскім патрыярхам Акакіем і візантыйскім імператарам Зянонам.

Сімпліцый вёў актыўнае царкоўнае будаўніцтва. Ён упершыню пераабсталяваў паганскі храм Фаўна на Цэлыі ў хрысціянскую царкву-базіліку, прысвечаную першамучаніку Стэфану. Яму ж Сімпліцый прысвяціў яшчэ царква ў Сан-Ларэнца, а царкву на Эсквіліне апосталу Андрэю.

Паводле календаоу Рымска-каталіцкай царквы дзень памяці Сімпліцыя святкуецца 10 сакавіка[2].

Зноскі

  1. http://www.newadvent.org/cathen/14002a.htm
  2. Martyrologium Romanum. Libreria Editrice Vaticana. 2001 ISBN 88-209-7210-7

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]