Сімпсаны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сімпсаны
Тып animated television series[d]
Жанр мультфільм для дарослых[d], сітуацыйная камедыя, анімацыйны сіткам[d], сатыра, чорны гумар[d] і камедыйны тэлесерыял[d]
Прадзюсар
Стваральнік Мэт Гроўнінг
Кампазітар
Студыя 20th Century Fox, Gracie Films[d], Джэймс Брукс, Мэт Гроўнінг, Sam Simon[d], 20th Television[d] і 20th Television Animation[d]
Краіна
Тэлеканал Fox Broadcasting Company
…3 2 1 ← The Tracey Ullman Show[d] і The Simpsons shorts[d]
IMDb ID 0096697
Афіцыйны сайт

«Сімпсаны» (англ.: The Simpsons) — самы доўгі мультсерыял у гісторыі амерыканскага тэлебачання, складаецца з 679 серый у 31 сезонах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню сям’я Сімпсанаў, знакамітыя жоўтыя чалавечкі ўпершыню былі паказаныя ў «Шоу Трэйсі Ульман» 19 красавіка 1987 года. Пасля гэтага з’явіўся легендарны серыял, які дэбютаваў 17 снежня 1989 года на канале FOX. Выпускаецца «Gracie Films» для кінакампаніі «20th Century Fox».

Гэта насычанае сатырай (у тым ліку сацыяльнай) шоу высмейвае шматлікія клішэ і стэрэатыпы, у прыватнасці — стыль жыцця «сярэднестатыстычнага амерыканца», асаблівасці сусветных культур у цэлым, знакамітасцей і нават само тэлебачанне і тэлеканал «Fox»; не саромеецца закранаць такія слізкія тэмы, як палітыка і рэлігія: у прыватнасці, абмяркоўваліся такія тэмы, як аднаполыя шлюбы, дужанне дарвіністаў і крэацыяністаў, вайна ў Іраку.

Часопіс Time у 1998 годзе назваў «Сімпсанаў» лепшым тэлевізійным серыялам XX ст.. Аднак некаторыя крытыкі і прыхільнікі сцвярджаюць, што пасля гэтулькіх гадоў паказу Сімпсаны ўжо губляюць сваю сацыяльную значнасць і пачуццё гумару. 27 ліпеня 2007 года ў ЗША прайшла прэм’ера паўнаметражнага мультфільма з героямі серыяла, «The Simpsons Movie».

Персанажы[правіць | правіць зыходнік]

і іншыя…

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]


Зноскі

  1. fernsehserien.de Праверана 13 чэрвеня 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]