Сімфанічны аркестр Кёльнскага радыё
Выгляд
Сімфанічны аркестр Кёльнскага радыё | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | класічная музыка |
www1.wdr.de/orchester-un… | |
![]() |

Сімфанічны аркестр Кёльнскага радыё, або Сімфанічны аркестр Заходнегарманскага радыё (ням.: WDR Sinfonieorchester Köln, англ.: Cologne Radio Symphony Orchestra) — нямецкі сімфанічны аркестр, які размяшчаецца ў Кёльне. Заснаваны ў 1927 г., пасля Другой Сусветнай вайны адноўлены ў 1947 г.
Найбольшай вядомасцю карыстаецца праца аркестра з музыкай XX стагоддзя. Аркестр Кёльнскага радыё — адзін з самых значных інтэрпрэтатараў музыкі Лучана Берыа і Карлхайнца Штокхаўзена. Заслугоўваюць увагі таксама запісы ўсіх сімфоній Шастаковіча, ажыццёўленыя пад кіраўніцтвам Рудольфа Баршая, і опер Рыхарда Штрауса «Электра» і «Дафна».
Галоўныя дырыжоры
[правіць | правіць зыходнік]- Жан Мейлан (1947—1948)
- Любамір Раманскі (1948—1949)
- толькі запрошаныя дырыжоры (асабліва часта Іозеф Кайльберт)
- Крыстаф фон Дананьі (1964—1969)
- Здэнек Мацал (1970—1974)
- Хіросі Вакасугі (1977—1983)
- Гары Берціні (1983—1991)
- Ханс Вонк (1990—1997)
- Сямён Бычкоў (з 1997—2010)
- Юка-Пекк Сарастэ (з 2010)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт (ням.)