Сімяон (епіскап Цверскі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Сімяон, епіскап цверскі)
Jump to navigation Jump to search
Сімяон

Прафесія святар
Смерць 3 лютага 1289(1289-02-03)

Сімяон (верагодна 1220-я — 3 лютага 1289, Цвер) — епіскап полацкі, епіскап цверскі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Хроснае, свецкае (дынастычнае) і манаскае імёны невядомыя. З роду полацкіх князёў[1]. Раздаў шмат надзелаў падуладным яму цэрквам і манастырам. У маладым узросце прыняў пострыг у адным з полацкіх манастыроў. У 1260-я рукапакладзены ў свяціцельскі сан. Пакінуў полацкую кафедру і выехаў у Цвер, паводле адной думкі, з-за сваіх «наказанняў» (навучанняў) полацкаму князу Канстанціну Бязрукаму, а магчыма, што з-за міжусобнай вайны пасля забойства вялікага князя Міндоўга і полацкага князя Таўцівіла (1263, 1264), з апошнім Сімяон быў у сваяцтве або падтрымліваў.

У Цверы Сімяон быў пастаўлены першым епіскапам новастворанай Цверскай епіскапіі. Карыстаўся там усеагульнай любоўю і пашанай. Удзельнічаў ва Уладзімірскім царкоўным саборы (1274). Ініцыяваў будову цверскага белакаменнага Спаскага храма (з 1285).

Мясцовае шанаванне свяціцеля Сімяона пачалося, відаць, неўзабаве пасля яго скону[2].

Зноскі

  1. Звесткі пра наўгародскае паходжанне, відаць, неабгрунтаваныя. Мельнікаў, С.113.
  2. Мельнікаў, С.114.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мельнікаў А. А. З неапублікаванай спадчыны: Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў / Аляксей Мяльнікаў. — Мн.: Выд-ва «Чатыры чвэрці», 2005. — 592 с.: іл. ISBN 985-6734-28-2. С. 113, 114.