Сімяон II

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сімяон II
балг.: Симеон II
Сімяон II
сцяг
Прэм'ер-міністр Балгарыі
24 ліпеня 2001 — 17 жніўня 2005
Прэзідэнт: Пётр Стаянаў
Георгій Пырванаў
Папярэднік: Іван Костаў
Пераемнік: Сяргей Станішаў
сцяг
Цар Балгарыі
28 жніўня 1943 — 15 верасня 1946
Папярэднік: Барыс III
Пераемнік: тытул скасаваны
 
Партыя: НРСД
Адукацыя: Valley Forge Military Academy and College[d]
Дзейнасць: палітык
Веравызнанне: Праваслаўе
Нараджэнне: 16 чэрвеня 1937(1937-06-16) (80 гадоў)
Сафія, Балгарскае Царства
Род: Саксен-Кобург-Гоцкая дынастыя
Бацька: Барыс III
Маці: Іаана Савойская
Жонка: Маргарыта Гомес-Асеба-і-Сехуела
Дзеці: Кардам, Кірыл, Кубрат, Канстанцін-Асень, Каліна
 
Сайт: kingsimeon.bg
 
Аўтограф: Signature of Simeon Saxe-Coburg-Gotha.png
Манаграма: Royal Monogram of King Simeon II of Bulgaria.svg
 
Узнагароды:
Order Stara planina ribbon.png Order of the Golden Fleece Rib.gif ESP Charles III Order CROSS.svg
Вышэйшы ордэн Святога Дабравешчання Кавалер Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Збавіцеля
Вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Лепольда I
Кавалер Мальтыйскага ордэна

Сімяон II (нар. 16 чэрвеня 1937) — балгарскі палітык, апошні цар Балгарыі у 19431946 гадах з Саксен-Кобург-Гоцкай дынастыі, прэм'ер-міністр Балгарыі з 24 ліпеня 2001 года па 17 жніўня 2005 года, да 2009 года быў старшынёй і лідарам Нацыянальнага руху Сімяона II.

Валадаранне[правіць | правіць зыходнік]

Адзіны сын і спадчыннік прастола цара Балгарыі Барыса III і царыцы Іааны (Ёваны, Джаванны), дачкі італьянскага караля Віктара Эмануіла III. Фармальна быў царом Балгарыі з 1943 па 1946, аднак з прычыны яго маленства паводле Тырнаўскай канстытуцыі ад яго імя кіраваў рэгенцкі савет. З 1943 па 1944 у яго ўваходзілі князь Кірыл Праслаўскі (дзядзька Сімяона), Багдан Філаў і Нікола Міхаў. Пасля камуністычнага перавароту ў Балгарыі члены рэгенцкага савета былі адхілены ад улады і неўзабаве пакараны смерцю, а з 1944 па 1946 членамі рэгенцкага савета былі Тодар Паўлаў, Вянелін Ганеў і Цвятка Бабашэўскі. У 1946 манархія скасавана на падставе рэферэндуму.

Эміграцыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля рэферэндуму Сімяон разам з сям'ёй эміграваў у Егіпет, а ў 1951 годзе ў Іспанію, дзе жыў да 2001. Па дасягненні паўналецця ў 1955 абвясціў сябе дзеючым царом на падставе Тырнаўскай канстытуцыі. З-за гэтага ўрад Балгарыі доўга адмаўляў яму ва ўязной візе, асцерагаючыся яго прэтэнзій на ўладу.

У 1956 годзе скончыў Французскі ліцэй у Мадрыдзе. У 1958 годзе скончыў ваенную адукацыю ў амерыканскім ваенным каледжы Valley Forge Military Academy and College (ЗША) і атрымаў званне сяржанта і медаль «За поспехі і дысцыпліну». У 1959 годзе вярнуўся ў Мадрыд і паступіў на юрыдычны факультэт Мадрыдскага ўніверсітэта, які і скончыў у 1964 годзе

Ў 1960—1990 гадах займаў кіраўнічыя пасады ў буйных карпарацыях, праявіў сябе як таленавіты менеджар і фінансіст.

Прэм'ерства[правіць | правіць зыходнік]

У 2001 годзе сфарміраваная ім партыя «Нацыянальны рух Сімяона II» выйграла парламенцкія выбары і Сімяон узначаліў урад (ён таксама ўключаў членаў ДПС і БСП, аднак не меў афіцыйнай падтрымкі сацыялістаў). У 2005 годзе ва ўрадзе адбыліся перастановы, у яго былі ўключаны прадстаўнікі партыі «Новы час» (раней — дыскусійны клуб у рамках парламенцкай групы Нац. руху Сімяона II). У выніку выбараў у чэрвені 2005 года партыя засталася другой палітычнай сілай і ўвайшла ў кааліцыйны кабінет разам з БСП і турэцкай партыяй ДПС. 5 ліпеня 2009 года на парламенцкіх выбарах партыя НРСД прайграла і не здолеўшы набраць 4 %, неабходных для ўваходжання ў парламент, засталася па-за парламентам. 6 ліпеня 2009 года на прэс-канферэнцыі Сімяон Саксен-Кобург-Гоцкі абвясціў, што падае ў адстаўку.

Сімяон Саксен-Кобург-Гоцкі — буйны землеўладальнік. Падчас яго прэм'ерства адбылася рэстытуцыя зямельнай уласнасці царскай сям'і, канфіскаванай камуністамі падчас зямельнай экспрапрыяцыі.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты на іспанскай каталіцкай дваранцы Маргарыце Гомес-Асеба-і-Сехуэле (дачкі маркіза і далёкай сваячкі караля Хуана Карласа). Іх шлюб адбыўся ў 1962 годзе праз трохступеньчатую цырымонію шлюбу (завяршальным быў шлюб у храме Святой Варвары Рускай Замежнай Царквы ў Вевэ)[1][2]. Чацвёра сыноў — князь Кардам (нар. 1962), князь Кірыл (1964), князь Кубрат (1965) і князь Канстанцін-Асень (1967), а таксама дачка князёўна Каліна (нар. 1972). Двое старэйшых хрышчоныя ў Праваслаўнай царкве, астатнія — у Каталіцкай.

З 2002 года рэзідэнцыяй Сімяона з'яўляўся пабудаваны яго дзедам на ўскраіне Сафіі палац Врана.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. King Simeon’s golden wedding (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2012. Праверана 29 кастрычніка 2012.
  2. Сустрэча з царом. Цар Балгарскі Сімяон II. Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2012. Праверана 29 кастрычніка 2012.
  3. Симеон Сакскобургготски ще бъде награден с орден «Стара планина» (балг.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Прэм'ер-міністры Балгарыі