Сімёўлуэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Сімёўлуэ
Simeulue Topography.png
2°35′ пн. ш. 96°05′ у. д.HGЯO
АкваторыяІндыйскі акіян
КраінаFlag of Indonesia.svg Інданезія
Сімёўлуэ (Інданезія)
Сімёўлуэ
Сімёўлуэ
Плошча2 051,48 км²
Насельніцтва 82 100 чал.
Шчыльнасць насельніцтва40,02 чал./км²
Бухта
Бухта
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Сімёўлуэ, або Сімалур (індан.: Simeulue) — востраў у Індыйскім акіяне. Уваходзіць у склад Інданезіі. Плошча - 2051,48 км². Насельніцтва (2007 г.) - 82 100 чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сімёўлуэ размешчаны ў 139 км на захад ад Суматры і 136 км на паўночны захад ад вострава Ніас.

Cфарміраваны ў выніку субдукцыі (напаўзання акіянічных пліт, гл. Тэктоніка пліт). Знаходзіцца ў зоне сейсмічнай актыўнасці. Буйныя землятрусы і цунамі адбываліся ў 2004, 2005, 2007, 2011 гг. Асабліва разбуральным быў землятрус 28 сакавіка 2005 г. Землятрус сілай 4,6 балаў здарыўся 1 студзеня 2013 г.

Клімат экватарыяльны, вельмі вільготны. Сезон мусонаў працягваецца з кастрычніка да красавіка, але і ў так званы "сухі сезон" колькасць ападкаў дасягае 200 - 300 мм у месяц. Тэмпература вады ў акіяне ля ўзбярэжжа трымаецца на ўзроўні 27 - 29° C.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Сімёўлуэ часцяком называюць трапічным раем, дзе захаваліся першародныя дажджавыя лясы, на заходнім узбярэжжы - мангры і балоты. а таксама рэдкія віды малпаў, папугаяў і матылёў.

Частку ўзбярэжжа атачае каралавы рыф, які адрозніваецца значнай прыроднай разнастайнасцю.

Акрамя сталых землятрусаў і цунамі неспрыяльным для мясцовых жыхароў і дзікіх жывёлін, асабліва прыматаў, з'яўляецца распаўсюджанне малярыі.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Сімёўлуэ разам з прылеглымі малымі астравамі фарміруе самастойную адміністрацыйную акругу з цэнтрам у горадзе Сінабанг, які з'яўляецца часткай інданезійскай правінцыі Паўночная Суматра.

Большасць мясцовага насельніцтва адносіцца да карэнных жыхароў-сімалурцаў, блізкіх па мове і культуры да насельніцтва Паўночнай Суматры. Галоўная рэлігія - іслам.

Мясцовая эканоміка абапіраецца на такія заняткі, як сельская гаспадарка, гандаль і рыбалоўства. Асабліва важным з'яўляюцца вырошчванне какосавай пальмы і гваздзіковага дрэва.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]