Сустаў

Суста́ў або сінавія́льнае злучэ́нне[1], таксама дыартро́з, сучляне́нне (лац.: junctura synovialis) — рухомае злучэнне касцей шкілета пазваночных жывёл і чалавека, з дапамогай якога ажыццяўляюцца розныя рухі[2]. Для сустава характэрна наяўнасць вузкай сустаўнай поласці паміж злучаемымі элементамі. Яна абмежавана сустаўнай капсулай, якая складаецца з унутранай сінавіяльнай мембраны і вонкавай фібрознай мембраны[3].
Сустаўныя паверхні касцей раздзелены сустаўнай поласцю, у якой знаходзіцца невялікая колькасць сінавіяльнай вадкасці[2]. У месцы злучэння паверхні касцей пакрытыя гладкім гіялінавым сустаўным храстком, які перашкаджае іх непасрэднаму кантакту[3]. Сустаўны храсток таксама амартызуе штуршкі пры руху і робіць рух больш эластычным[2].
Будова
[правіць | правіць зыходнік]Сустаў акружаны сустаўнай капсулай, або сустаўнай сумкай, якая герметычна замыкае сустаўную поласць. Звязкі ўмацоўваюць суставы і накіроўваюць іх рух. Аб'ём магчымых рухаў абмяжоўваецца формай сустава, выступамі касцей, нацяжэннем сустаўнай капсулы і звязак[2].
Паводле колькасці сустаўных паверхняў адрозніваюць простыя, складаныя, комплексныя і камбінаваныя суставы[2].
Паводле характару руху суставы падзяляюць на:
- аднавосевыя — рух адбываецца вакол адной восі;
- двухвосевыя;
- трохвосевыя і шматвосевыя[2].
Пашкоджанні і захворванні
[правіць | правіць зыходнік]Да пашкоджанняў і захворванняў суставаў адносяцца артрыты, артрозы і вывіхі[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ярашэвіч 2016, с. 43.
- 1 2 3 4 5 6 7 А. С. Леанцюк 2002, p. 290.
- 1 2 Drake 2020, с. 17.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Леанцюк А. С. Суставы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 290. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Richard L. Drake, A. Wayne Vogl, Adam W. M. Mitchell. Gray's Anatomy for Students. — 4-е выд.. — Філадэльфія: Elsevier, 2020. — ISBN 978-0-323-39304-1.
- Ярашэвіч С. П., Піўчанка П. Р., Грынкевіч А. І., Любецкая К. П. Анатомия: словарь. — Мінск: БДМУ, 2016. — ISBN 978-985-567-629-5.