Воўпаўская сінагога

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сінагога, Воўпа)
Сінагога
Воўпаўская сінагога
Воўпаўская сінагога ў 1920
Воўпаўская сінагога ў 1920
53°21′52″ пн. ш. 24°21′57″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Воўпа
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d]
Дата заснавання XVII стагоддзе[1]
Дата пабудовы пач. XVIII ст.
Дата скасавання 1940-я[1]
Матэрыял драўніна
Стан знішчана
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Во́ўпаўская сінаго́га — колішняя сінагога ў мястэчку Воўпа (Беларусь), адна з найпрыгажэйшых у Рэчы Паспалітай[2] і Усходняй Еўропе[3], шэдэўр драўлянага дойлідства[4].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сінагога пабудаваная ў першай палове XVIII стагоддзя, пасля некалькі разоў нязначна дабудоўвалася[5]. У 1929 годзе будынак быў занесены ў спіс польскіх культурных славутасцей[5]. У Другую сусветную вайну спалены нацыстамі[5].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Біма Воўпаўскай сінагогі (1845)

Галоўная зала мела памер 13 × 12,80 м з купалападобнай столяй, апісанай гісторыкамі мастацтва Марыяй і Казімірам Пяхоткамі «найбольш уражвальнай з усіх вядомых драўляных столяў у Еўропе»[6]. Гэта тлумачыцца таксама і тым, што хрысціянам не забаранялася будаваць з цэглы і камення, дык падобныя еўрапейскія пабудовы з дрэва сустракаюцца рэдка.

Вышыня сцен асноўнай залы складала 7,2 м. Скляпенні ўзвышаліся на 14 метраў і былі падзелены арнаментаванымі балюстрадамі на тры ярусы. Кожны ярус складаўся з некалькіх закручаных секцый, аблямаваных драўлянымі панэлямі, якія складалі купалападобныя скляпенні. Купал падтрымліваўся чатырма драўлянымі калонамі, якія атачалі біму, і тросамі ўверсе[5].

Каўчэг Запавету ўяўляў сабой майстэрскі зробленую размаляваную шматярусную пушку з разьбой, калонамі, барэльефамі-менорамі, вазамі, россыпамі кветак, вежамі, скрыжалямі дзесяці запаведзяў і арлом[5].

На пачатку XIX стагоддзя купалападобныя скляпенні былі пафарбаваны ў цёмна-сапфіравы колер, пакрыты «бліскучымі» залатымі зоркамі. Сцены былі пафарбаваны ў простым трамплей  (фр.)-стылі дзеля падабенства з класічнымі мураванымі будынкамі[5].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б https://upz.edu.pl/data/file_attachment/2136-studia-2020-2.pdf — С. 14.
  2. Семянчук Г. Воўпа // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 141. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
  3. Carol Herselle Krinsky. Synagogues of Europe: Architecture, History, Meaning. — Dover Publications Inc., 1996. — С. 225.
  4. Thomas C. Hubka. Resplendent Synagogue: Architecture and Worship in an Eighteenth Century Polish Community. — Brandeis University Press, 2003. — С. 63.
  5. а б в г д е Maria and Kazimierz Piechotka. Heaven’s Gate: Wooden Synagogues in the Territory of the Former Polish-Lithuanian Commonwealth. — Warsaw: Institute of Art, Polish Academy of Sciences, Wydawnnictwo Krupski I S-ka, 2004. — С. 362—370.
  6. Maria and Kazimierz Piechotka. Heaven’s Gate: Wooden Synagogues in the Territory of the Former Polish-Lithuanian Commonwealth. — Warsaw: Institute of Art, Polish Academy of Sciences, Wydawnnictwo Krupski I S-ka, 2004. — С. 64.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]