Кітаеўская сінагога

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сінагога
Кітаеўская сінагога
53°54′30″ пн. ш. 27°33′23″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Канфесія іўдаізм
Тып будынка мураваны
Дата заснавання пачатак XIX ст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001шыфр 711Е000001
Стан размяшчаецца
Дом прыроды
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кітаеўская сінагога, таксама вядома як Сінагога хасідаў з Койданава — колішняя хасідская сінагога ў Мінску. Дзейнічала ў канцы XIX — пачатку XX ст. Размешчана ў глыбіні квартала Траецкага прадмесця па вул. Аляксандраўскай (цяперашні адрас вул. Максіма Багдановіча, 9А). Цяпер у будынку размяшчаецца Дом прыроды.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

«Кітаеўцамі» (а таксама «скакунамі» і «кар[а]лінцамі») называлі хасідаў, у адрозненне ад літвакоў, і «кітаеўскія» сінагогі былі ў многіх гарадах цяперашняй Беларусі. Паводле ж мінскай гарадской легенды, назва сінагогі паходзіць ад імя купца Баруха Кітаеўскага, які ёю валодаў, і гэты міф вельмі распаўсюджаны.

Пабудавана ў пачатку XIX ст. (паводле іншых звестак, у 1874) хасідамі з Койданава. Была асноўным малельным домам для хасідаў старога горада, вельмі папулярным сваёй музыкай для набажэнстваў, найперш вядомымі спевамі Янкеля Тэлеханера (Целеханера).

У суседнім будынку, які выходзіў фасадам на вул. Аляксандраўскую (цяперашні адрас вул. Максіма Багдановіча, 9), размяшчалася хасідская («кітаеўская») ешыва.

У 1970-я гады будынак сінагогі адрамантаваны і перададзены Дому прыроды.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Аднапавярховы прамавугольны ў плане цагляны будынак на высокім цокалі, накрыты двухсхільным дахам. Сцены фасадаў расчлянёны лапаткамі, прарэзаны высокімі лучковымі вузкімі вокнамі. Тарцовыя фасады завершаны трохвугольнымі франтонамі, у тымпанах якіх неглыбокія паўкруглыя нішы з дэкаратыўнымі калонамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]