Сінг-Сінг (фільм, 2023)
| Сінг-Сінг | |
|---|---|
| англ.: Sing Sing | |
| Колман Дамінга выступае з прамовай на SXSW 2024, прысвечанай фільму «Сінг-Сінг», у якім ён гуляе галоўную ролю. | |
| Жанр | драматычны фільм |
| Рэжысёр | |
| Прадзюсар | |
| Сцэнарыст | |
| У галоўных ролях |
|
| Аператар | |
| Кампазітар | |
| Працягласць | 105 хв. |
| Краіна | |
| Мова | англійская |
| Год | 10 верасня 2023 і 8 сакавіка 2024 |
| IMDb | ID 28479262 |
| Афіцыйны сайт | |
«Сінг-Сінг» (англ.: Sing Sing) — амерыканскі драматычны фільм 2023 года. Сюжэт заснаваны на рэальна існуючай праграме рэабілітацыі ў турме Сінг-Сінг, дзе зняволеных перавыхоўваюць з дапамогай тэатральных пастановак[2].
Прэм’ера фільма адбылася ў 2023 годзе на Міжнародным кінафестывалі ў Таронта[3].
Фільм атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў і быў названы адным з дзесяці найлепшых фільмаў 2024 года Нацыянальным саветам кінакрытыкаў і Амерыканскім інстытутам кінамастацтва[4] Ён атрымаў шматлікія намінацыі і ўзнагароды, у тым ліку тры намінацыі на 97-й цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар» (уключаючы прэмію «Найлепшы акцёр»), пяць намінацый на 30-й цырымоніі ўручэння прэміі «Выбар крытыкаў» (уключаючы прэмію «Найлепшы фільм») і тры намінацыі на 40-й цырымоніі ўручэння прэміі «Незалежны дух» (уключаючы прэмію «Найлепшы поўнаметражны фільм»).
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Джон «Дывайн Джы» Уітфілд, які адбывае тэрмін у нью-ёркскай турме Сінг-Сінг, уступае ў праграму «Рэабілітацыя праз мастацтва», дзе зняволеныя ствараюць тэатральную трупу. Тэатральныя пастаноўкі — адзіная магчымасць для ўдзельнікаў вырвацца з руціны і адкрыць для сябе выратавальную сілу мастацтва.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
- ↑ Galuppo, Mia. Toronto: How the Formerly Incarcerated Cast of 'Sing Sing' Found Shooting the Prison Drama 'Cathartic'. The Hollywood Reporter (8 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2024. Праверана 30 ліпеня 2024.
- ↑ D'Alessandro, Anthony. TIFF Lineup Unveiled Amid Strikes: Awards Contenders 'Dumb Money', 'The Holdovers', 'Rustin'; Starry Pics for Sale with Scarlett Johansson, Kate Winslet, Michael Keaton, Viggo Mortensen & More. Deadline Hollywood (24 ліпеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2023. Праверана 30 ліпеня 2024.
- ↑ Davis, Clayton. AFI Awards: 'Anora,' 'Emilia Pérez' and 'Wicked' Among 10 Best Films, Top TV Shows Include 'The Penguin' and 'Shogun'. Variety.com (5 снежня 2024).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сінг-Сінг на сайце «Internet Movie Database» (англ.)