Сіндзітай

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Сіндзітай (яп.: 新字体?, літ. «новыя формы знакаў») — формы кандзі, ужываныя ў Японіі з моманта абнародавання спіса Тоё кандзі ў 1946 г. Старыя формы называюцца кюдзітай (яп.: 旧字体 кю:дзітай?, літ. «папярэднія формы знакаў»). Некаторыя з новых формаў паўтараюць формы, якія ўжываюцца ў спрошчанай кітайскай, аднак сіндзітай спазнаў не такія абшырныя мадыфікацыі. Такім чынам, сучасныя японскія кандзі больш блізкія да традыцыйных кітайскіх знакаў.

Сіндзітай былі атрыманы праз памяньшэнне колькасці штрыхоў к кюдзітай, неспрошчанага эквівалента традыцыйных кітайскіх знакаў, таксама зываных сэйдзі (яп.: 正字?, «правільныя сімвалы») шляхам (як і ў выпадку са спрошчанымі кітайскімі іерогліфамі) альбо замены цукуры (яп.: правая частка кандзі?), паказваюцы он'ёмі іншым знакам з такім жа чытаннем, але з меньшай колькасцю штрыхоў, альбо замены складанага кампанента знака прасцейшым.

Усяго з 1950-х гадоў было некалькі стадый спрашчэння, але пасля абнародвання ў 1981 годзе спіса Дзёё кандзі не было ні воднай змены аж да абнаўлення спіса ў 2010 годзе.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Наступныя формы былі ўведзены ў выніку пасляваенных рэформаў сімвалаў. Аднак яны не былі створаны з нуля, бо многія з іх аснаваны на шырока ўжываных рукапісных абрэвіятурах р'якудзі (яп.: 略字?) яшчэ даваеннай эпохі. Гэта старонка показвае прыклады р'якудзі даваеннага часу, ідэнтычныя іх сучасным формам сіндзітай. Праз складанасць кандзі ў рукапісным пісьме выкарыстоўвалася шмат абрэвіятур, якія потым сталі афіцыйнымі. Было нададзена асаблівая ўвага эстэтычнаму балансу новай формы сімвалаў.

Кюдзітай Сіндзітай Он'ёмі Кун'ёмі пераклад
тэцу куроганэ (назоўнік) жалеза (метал)
ё ата(эру) (дзеяслоў) (на)давать
гаку мана(бу) (дзеяслоў) вучыцца
тай карада (назоўнік) цела
тай утэна (назоўнік) апора; кароткая форма Тайвань
коку куні (назоўнік) краіна, каралеўства, нацыя
кан сэкі (прыназоўнік) мець дачыненне, закранаць
са уцу(су) (дзеяслоў) апісваць, уяўляць
ко: хіро(і) (прыметнік) прасторны, шырокі
эн мару(і) (назоўнік) Японская іена; (прыметнік) круглы, кругавы

Неафіцыйныя спрашчэнні[правіць | правіць зыходнік]

Ёсць і іншыя шырока ўжываныя р'якудзі такого роду, такія як абрэвіятуры для 門 (у спрошчанай кітайскай абрэвіятура 门 стала афіцыйнай) і 第 (якая існуе ў Унікодзе як 㐧[1]), але яны не былі ўключаны ў рэформы, датычныя сіндзітай.

У адрозненні ад спрошчанай кітайская, якая была прынятая да ўсіх сімвалаў, спрашчэнні ў сіндзітай былі афіцыїна прынятыя толькі да сімвалаў у спісах Тоё кандзі і Дзёё кандзі, тады як хёгайдзі (яп.: 表外字 хё:гайдзі?, сімвалы, не ўключаныя ў спісы Тоё і Дзёё кандзі) афіцыйна засталіся ў форме кюдзітай. Напрыклад, сімвал «уздымацца» (яп.: он'ёмі: кё; кун'ёмі агару, агэру?) быў спрошчаны як как 挙, але сімвал дрэва дзельква (яп.: кэякі?), які таксама ўтрымлівае 擧, застаўся няспрошчаным з-за свайго статусу хёгайдзі.

Спрошчаныя формы хёгайдзі існуюць, і іх называюць пашыраным сіндзітай (яп.: 拡張新字体 какукё: сіндзітай?). Аднак яны ўжываюцца неафіцыйна, што было пацверджана ў рапарце Нацыянальнай моўнай рады па сімвалам, не пералічаным у спісе Дзёё кандзі ад 2000 года.

Газета Асахі сімбун выкарыстоўвае свае спрашчэнні хёгайдзі, якія называюць «сімваламі Асахі» (яп.: 朝日文字 асахі модзі?). Напрыклад, слова «сутаргі» (яп.: 痙攣 кун'ёмі: кэйрэн?), спрошчана паводле мадэляў 經→経 і 戀→恋.

Стандарты JIS змяшчаюць шматлікія спрошчаныя формы кандзі паводле мадэлі сіндзітай, такіх як 﨔 (спрошчаная форма 欅); многія з іх уключаны ў унікод, але не прадстаўлены ў большасці набораў сімвалаў кандзі.

Метады спрашчэння кандзі[правіць | правіць зыходнік]

Адаптацыя курсіўных форм рукапіснага шрыфта[правіць | правіць зыходнік]

Рукапісныя формы кандзі сіншу і цаошу былі адаптаваныя як сіндзітай. Прыклады уключаюць:

圖→図
觀→観
示 →礻
晝→昼

Вышэйзгаданае рукапіснае спрашчэнне 门 таксама ўзнікла ў сіншу, але не з'яўляецца агульнапрынятым у афіцыїнай японскай пісьменнасці.

Стандартызацыя і уніфікацыя формаў сімвалаў[правіць | правіць зыходнік]

Сімвалы, у якіх было два ці болей варыянтаў, былі стандартызаваныя адной формай. Сімвал 島 (он'ёмі то:; кун'ёмі сіма; востраў) таксама меў варыянты 嶋 (сустракаецца ва ўласных імёнах) і 嶌, але стандартам стала форма 島. Ключ 辶 раней друкаваўся з двума кропкамі (як у хёгайдзі 逞), але пісаўся з адной (як у 道), таму пісьменная форма з адной кропкай стала стандартам. Сімвал 青 (он'ёмі: кэй, со: кун'ёмі: аой; блакітны) раней друкаваўся як 靑, але пісаўся як 青, таму пісьменная форма стала стандартам. Верхняя частка 丷 сімвалаў 半, 尊, і 平 раней друкавалася як 八 і пісалася як 丷 (як у папярэдніх прыкладах), але старая друкарская форма ўсё яшчэ ўжываецца ў сімвалах хёгайдзі 絆 і 鮃.

Замена сімвола, што паказвае он'ёмі[правіць | правіць зыходнік]

Кандзі катэгорыі кэйсэй-модзі маюць ключ (бусю, 部首) і сімвал, што паказвае іх чытанне он'ёмі (омпу, 音符). Напрыклад сімвалы 清, 晴, 静, 精, 蜻 маюць он'ёмі сэй, как і 青. У гэтым метадзе спрашчэння складаныя чытанні он'ёмі замяняюцца на прасцейшыя кандзі з такім жа чытаннем, напрыклад сімвал 圍 (і, какому; агарожваць), у якім он'ёмі 韋 (які чытаецца як і) заменены на 井 (які таксама чытаецца як і, хоць на самой справе гэта кун'ёмі, цяпер пішацца 囲. Іншыя спрашчэнні гэтым метадам уключаюць 竊→窃, 廰→庁, 擔→担. Таксама існуюць простамоўныя рукапісныя спрашчэнні, аснаваныя на гэтай маделі, у якіх розныя сімвалы ўжываюцца як он'ёмі, напрыклад 魔 (ма; дэман) [спрашчэнне: 广+ (склад катаканы ма)], 慶 (кэй; лікаванне) 「應」を「广+K」・「广+O」, 藤 (то:, фудзі; гліцынія) [艹+ (склад катаканы то)], і 機 (КІ; машына, зручны момант) [木+ (склад катаканы кі)].

Выдаленне складаных частак[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя кандзі былі спрошчаны выдаленнем целых кампанетаў. Напрыклад,

  • часка 倠 сімвала 應 была выдалена, і ў выніку атрымаламя форма 応
  • 藝→芸
  • 縣→県
  • 絲→
  • 蟲→

Цікавы сімвал , што значыць «дракон». Ён быў спрошчаны да , але гэты ж сімвал не быў спрошчаны ў складзе іншага кандзі. Пры гэтым сімвал 襲, што значыць «атакаваць», знаходзіцца ў спісе Дзёё кандзі (гэта адзіны сімвал у гэтым спісе, што змяшчае 龍), хоць самога 龍 у ім няма.

Супярэчнасць спрошчаных кітаїскіх іерогліфаў маецца і ў сіндзітай: некаторыя сіндзітай першапачаткова былі асобнымі сімваламі з рознымі значэннямі. Напрыклад, сіндзітай 芸 (гэй; выступ, уменне), які быў першапачаткова асобным ад 藝 сімвалам з он'ёмі чытаннем ун. Мноства першапачатковых сімвалаў, што былі аб'яднаны, болей не выкарыстоўваюцца у сучаснай японскай мове: напрыклад, 豫 (ё; аракадзі(мэ); загадзя) і 餘 (ё;, ама(ры); лішак) былі аб'яднаны з архаічнымі займенніккамі першай асобы 予 і 余. Аднак 芸 уваходзіць у назву першай японскай публічнай біблятэкі Унтэй (芸亭) (пабудавана ў перыяд Нара). Гэты сімвал таксама мае значэнне ў класічнай японскай літаратуры, і японскія гістарычныя кнігі павінны былі адрозніваць два сімволы ўжываючы старую форму ключа 艹 (十十) пры напісанні ун.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]