Перайсці да зместу

Сіндром Бюлербу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дамы ў Севедсторпе, недалёка ад Вімербю, Лен Кальмар, Швецыя, мадэль і месца здымак Бюлербу.
Schwedenhaus (Шведскі дом), тыповы шведскі дом пафарбаваны ў чырвоны фалунскі колер у Охтрупе, Паўночным Рэйне-Вестфаліі, Германія.

Сіндром Бюлербу (ням.: Bullerbü-Syndrom, шведск.: Bullerbysyndromet) — ідэалізацыя Швецыі ў нямецкамоўных краінах. Ён уключае ў сябе стэрэатыпнае ўспрыманне Швецыі выключна са станоўчымі асацыяцыямі. Прыкладамі такіх наіўна-рамантычных уяўленняў могуць быць: драўляныя дамы, чыстыя азёры, зялёныя лясы, ласі, светлыя валасы, шчаслівыя людзі, свята Мідсамар.

Тэрмін узнік з назвы серыі дзіцячых кніг «Усе нашы дзеці з Булербю» (шведск.: Alla vi barn i Bullerbyn) шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн, дзе адлюстроўваецца рамантычная ідылія прыроды і грамадства ў маленькай шведскай вёсачцы Бюлербу (са шведск.: — «шумная вёска»).

У 2007 годзе дырэктар Інстытута імя Гётэ ў Стакгольме Бертольд Франке спрыяў распаўсюджванню тэрміна, апублікаваўшы высока ацэнены артыкул пра гэты феномен у шведскай штодзённай газеце Svenska Dagbladet[1].

Паводле яго інтэрпрэтацыі, сіндром Бюлербу — гэта хутчэй не любоў немцаў да Швецыі, а большае іх жадання найлепшай Германіі. Швецыя прэзентуе ў сваім вобразе здаровае наша грамадства і некранутую чалавекам прыроду[2][3].

У лютым 2008 года Шведская моўная рада афіцыйна ўнесла шведскі эквівалент тэрміна, Bullerbysyndromet, у слоўнік мовы, і тэрмін стаў «словам месяца»[4].

Прыклады сіндрому Бюлербу, якія таксама прыводзіць Франк, можна знайсці ў творах нямецкай сцэнарысткі і пісьменніцы Крысціяна Садло[de], вядомай пад псеўданімам Інга Ліндстром (Inga Lindström). З 2004 года больш за 40 яе твораў былі з вялікім поспехам экранізаваны для нямецкай тэлекампаніі ZDF. Фільмы здымаліся ў Швецыі, але іх змест не звязаны з рэальным шведскім жыццём.

Зноскі

  • Michael Ebert, Timm Klotzek (Hrsg.): Neon unnützes Wissen. Wilhelm Heyne Verlag, München 2008.