Сіндром раздражнёнага кішэчніка
Сіндром раздражнёнага кішэчніка | ||
---|---|---|
МКХ-10 | K58. | |
МКХ-9 | 564.1 | |
DiseasesDB | 30638 | |
MedlinePlus | 000246 | |
eMedicine | med/1190 | |
MeSH | D043183 |
Сіндром раздражнёнага кішэчніка (СРК) — функцыянальны разлад тоўстай кішкі. Сустракаецца пераважна ў 30—40 гадоў найчасцей сярод гараджан.
Прычыны[правіць | правіць зыходнік]
Немач выклікаецца праз стрэс, хранічную стомленасць, парушэнне ўстойлівага раскладу харчавання, нястачу расліннай клятчаткі ў ежы, ужыванне раздражняльнай ежы (газіраваны напой, кава, спірт і тлустыя стравы), маларухомы лад жыцця, эндакрынныя парушэнні (атлусценне, гіпатэрыёз, цукровы дыябет і дысбактэрыёз).
Праявы[правіць | правіць зыходнік]
Парушэнне праяўляецца праз боль і ўздуцце жывата на трэцюю гадзіну пасля яды і да спаражнення, запор і панос адразу пасля ежы ў першай палове дня, нетрыманне газаў увечары. Адчуваецца бурчанне і пераліванне ў жываце, няпоўнае спаражненне кішэчніка, цяжар і перапаўненне ў эпігастрыі. Адзначаецца ванітаванне, адрыжка, галаўны боль, адчуванне камяку пры глытанні і нястача паветра[1].
Зноскі
- ↑ Святлана Барысенка. Кішэчнік нешта раздражняе // Звязда : Газета. — 22 мая 2013. — № 91 (27456). — С. 8. — ISSN 1990-763x.