Сінегаловік пласкалісты
Сінегаловік пласкалісты | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
|
Сінегало́вік пласкалісты[3] (Eryngium planum) — кветкавая расліна роду Сінегаловік (Eryngium) сямейства Парасонавыя (Umbelliferae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 1[3] м, з прамым стрыжнёвым коранем. Сцябло прамое, галінастае ў верхняй частцы. Расліна мае блакітнае адценне, асабліва ў верхняй частцы[3]. Лісце жорсткае, скурыстае. Прыкаранёвае лісце суцэльнае, з калючымі зубцамі па краях і з доўгімі чаранкамі. Сцябловае — драбнейшае за прыкаранёвае, сядзячае. Верхняе лісце 3—5-раздзельнае[3]. Кветкі ў галоўчатых парасонах яйцападобнай формы дыяметрам да 2[3] сантыметраў, блакітнага або сіняга колеру з белаватым адценнем, з пяццю пялёсткамі. Плод — віслаплоднік.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі. Святлолюбівая расліна[4]. Ксерафіт, мезатроф, эўтроф[4]. Расце на сухіх лугах, узлесках і палянах шыракалістых лясоў, у стэпах, па берагах рэк і ручаёў[4]. Цвіце ў ліпені—жніўні[3].
Ахоўваецца на тэрыторыі Расіі (Масква, Іванаўская, Кіраўская, Кастрамская вобласці, Краснадарскі край), Валынскай вобласці Украіны[4].
Гаспадарчае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Лекавая і дэкаратыўная расліна. У траве маецца вялікая колькасць сапанінаў, дубільных рэчываў, эфірных алеяў і флаваноідаў[3].
Сінонімы
[правіць | правіць зыходнік]Паводле сайта The Plant List
- Eryngium armatum Csató ex Simonk.
- Eryngium brunardii Guétrot
- Eryngium intermedium Weinm.
- Eryngium planum Lindl.
- Eryngium planum var. armatum Csató ex Simonk.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б в г д е ё Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ а б в г Синеголовник плоский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пашына Г. В. Сінегаловік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 966. Eryngium planum L. — Синеголовник плосколистный // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 629. — ISBN 9-87317-128-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Синеголовник плоский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Eryngium planum L. // ИАС «ООПТ России» (руск.)