Перайсці да зместу

Сінтра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Муніцыпалітэт
Сінтра
парт.: Sintra
Нацыянальны палац Сінтры
Нацыянальны палац Сінтры
38°47′50,50″ пн. ш. 9°23′25,50″ з. д.HGЯO
Краіна  Партугалія
Гістарычная вобласць Эштрэмадура
Акруга Лісабон
Муніцыпалітэт Сінтра
Унутраны падзел 20 раёнаў
Мэр Фернанду Сеара
Гісторыя і геаграфія
Муніцыпалітэт з 1154
Плошча 316,749 км²
Вышыня цэнтра 193 м[1]
Часавы пояс UTC0, летам UTC+1
Насельніцтва
Насельніцтва 363 749 чалавек (2001)
Шчыльнасць 1148 чал./км²
Этнахаронім Sintrense
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 219
Паштовы індэкс 0

cm-sintra.pt (парт.)
Паказаць/схаваць карты
Сінтра (Партугалія)
Сінтра
Сінтра

Сі́нтра (парт.: Sintra; ['sĩtɾɐ]) — горад у Партугаліі, цэнтр аднайменнага муніцыпалітэта ў складзе акругі Лісабон. Колькасць насельніцтва — 27 тыс. жыхароў (горад), 363,7 тыс. жыхароў (муніцыпалітэт). Горад уваходзіць у Лісабонскі рэгіён, у субрэгіён Вялікі Лісабон. Уваходзіць у агламерацыю Вялікі Лісабон. Па старым адміністрацыйным падзеле ўваходзіў у правінцыю Эштрэмадура.

Краявід Сінтры
Палац Пена

Горад размешчаны за 23 км паўночны захад ад горада Лісабона. За 18 км ад горада знаходзіцца мыс Рока — самы заходні пункт Еўраазіяцкага кантынента.

Муніцыпалітэт мяжуе:

Насельніцтва муніцыпалітэта Сінтра (1801—2004)
1801 1849 1900 1930 1960 1981 1991 2001 2004
12 486 17 129 26 074 37 986 79 964 226 428 260 951 363 749 409 482

Горад заснаваны ў 1154 годзе. Да гэтага на гэтым месцы знаходзілася аднайменная крэпасць.

Сінтра і наваколлі з'яўляюцца аб'ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА з-за шматлікіх славутасцяў, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёна.

У самым горадзе размешчаны Нацыянальны палац Сінтры, а ў прылеглай горна-лесапаркавай зоне (Serra de Sintra) — палац Пена і паўразбураны Замак маўраў.

Непадалёк ад горада размешчаны вытанчаны Палац Мансерат і Кляштар капуцынаў.

Стары маўрытанскі горад з крэпасцю, якую ўзяў кароль Афонсу I у 1147 г., ужо ў Сярэднявеччы служыў летняй рэзідэнцыяй партугальскіх каралёў. У Сінтры знаходзіцца знакамітае памесце Кінта да Рэгалейра, на тэрыторыі якога знаходзіцца Палац Рэгалейра і прыгожы парк, які таксама ўвайшоў у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Ад Сінтры да мора пракладзена трамвайная лінія, якая адначасова з'яўляецца «жывым» музеем, бо на ёй ходзяць старадаўнія трамваі, пабудаваныя больш ста гадоў назад.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]
Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 723
рус.англ.фр.
  1. https://it-ch.topographic-map.com/map-dzk93l/Sintra/?zoom=19&center=38.79896%2C-9.38804&popup=38.79906%2C-9.3881
  2. а б https://www4.honolulu.gov/docushare/dsweb/Get/Document-114388/98-205.pdf
  3. https://www.fontainebleau.fr/seduisante/une-ville-jumelee-514.html