Сіняк (Бурачнікавыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сіняк (Бурачнікавыя)

Сіняк звычайны (Echium vulgare)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Echium L., 1753

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  31896
NCBI  21610
EOL  1124898
GRIN  g:4113
IPNI  30062099-2

Сіня́к[3], Сіняквет[4] (Échium) — род кветкавых раслін сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae). Каля 50 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Заходняй Азіі і Афрыцы. На тэрыторыі Беларусі 1 від — сіняк звычайны (Echium vulgare).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовы, двухгадовыя або шматгадовыя цвердалістыя травы, рэдка хмызнякі. Лісце чаргавальнае, простае, суцэльнае, вузкае, лінейнае або ланцэтнае. Кветкі ў густых завітках, сабраных у мяцёльчатыя, шырокія пірамідальна-гронкападобныя або вузкія коласападобныя суквецці. Вяночак лейкападобнай формы, з касым адгінам, голым зевам, звонку апушаны. Тычынак — 5. Плод — чатырохарэшак.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Лекавыя, алейныя, фарбавальныя, дэкаратыўныя і меданосныя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Сіняк ў адпаведнасці з Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 410.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 47. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Синяк: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Echium Архівавана 26 верасня 2021. (англ.) // The Plant List