Сіняло
Вёска
Сіняло
| ||||||||||||||||||||||
Сіняло́[1] (трансліт.: Sinialo, руск.: Синело) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Свіслач. Уваходзіць у склад Лугаваслабадскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ранняя гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У пісьмовых крыніцах вядома з 1555 года, належала маёнтку Лошыца, уласнасць князёў Друцкіх-Горскіх па князях Жаслаўскіх[2]. Напісанне старабеларускай мовай: Синило, Синин[2]. Пасля 1567 года ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1598, 1599 гадах уласнасць князя К. Ф. Друцкага-Горскага.
У 1772 годзе вёска, уласнасць Юзафа Прушынскага, належала маёнтку Каралішчавічы.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе вёска і карчма каля гасцінца Менск—Ігумен, уласнасць Станіслава Прушынскага і Каралішчавіцкай каталіцкай плябаніі.
У другой палове XIX стагоддзя частку купіў Карнэлій Пялікша, сяляне рабілі паншчыну для маёнтка Горкі. У 1858 годзе маёнтак і вёска, уласнасць Карнэлія Пялікшы і Прушынскіх.
Пасля 1861 года ў Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета. За ўдзел і кіраваннем паўстаннем 1863 года маёнткі Пялікшы Горкі-Абчак і Сіняло былі канфіскаваныя расійскімі ўладамі, сам ён пазбег пакарання праз эміграцыю. Паводле вопісу маёнтка Сіняло ад 21 сакавіка 1864 года, было 1340 дзесяцін зямлі, 2 карчмы, бровар, стайня, жылыя і гаспадарчыя пабудовы і інш., 1299 рублёў сярэдняга гадавога прыбытку[3]. У 1869 годзе колішнім маёнткам Пялікшы валодаў Лучынскі[4].
У 1866 годзе адкрыта народнае вучылішча. У другой палове XIX стагоддзя ў Сініле жылі выключна каталікі[4]. Паводле перапісу 1897 года быў хлебазапасны магазін. Паводле перапісаў 1908 года было 3 населеныя пункты — Сіняло, двор Пялікшы; вёска Сіняло Прушынскай; Сіняло, двор Фрыбеса[5].
У 1913 годзе адным з маёнткаў Сініло валодалі спадкаемцы Уладзіміра Лучынскага, было 515 дзесяцін зямлі[6].
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Каралішчавіцкім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 18 студзеня 1931 года ўключана ў межы Менска. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У 1930-х гадах больш з 20 вяскоўцаў было рэпрэсавана[7][8].
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Да 5 сакавіка 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Каралішчавіцкага сельсавета, пасля — у склад Абчацкага сельсавета[9].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1772 год — 51 двор, 215 жыхароў
- 1800 год — 57 двароў, 359 жыхароў
- 1897 год — 86 двароў, 541 жыхар
- 1908 год[5]:
- Сіняло, двор Пялікшы — 41 двор, 273 жыхары
- Сіняло, вёска Прушынскай — 17 двароў, 136 жыхары
- Сіняло, двор Фрыбеса — 14 двароў, 94 жыхары
- 1917 год[10]:
- Сіняло (Пялікшы) — 107 двароў, 613 жыхароў, з іх 220 беларусаў, 22 велікарусы, 338 палякаў, 33 іншай нацыянальнасці (не яўрэі ці ўкраінцы)
- Сіняло (Прушынск.) — 18 двароў, 121 жыхар, з іх 86 беларусаў і 35 палякаў
- 1997 год — 95 двароў, 220 жыхароў
- 2009 год — 162 жыхары
- 2019 год — 221 жыхар[11]
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Сініло́
- ↑ а б Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 1 / [рэд. Л.У. Шклярэвіч]. — 244, [3] с., іл. с. — ISBN 978-985-508-060-3. С. 234.
- ↑ Матвейчык Д. 2016, с. 458—459.
- ↑ а б SgKP 1889, s. 620.
- ↑ а б Ярмоловичъ В. 1909, с. 182—183.
- ↑ Nad Świsłoczą 1914, s. 102.
- ↑ Списки жертв. base.memo.ru. Праверана 3 ліпеня 2025.
- ↑ Списки жертв. base.memo.ru. Праверана 3 ліпеня 2025.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
- ↑ Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 103.
- ↑ Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 3 ліпеня 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сініло // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 3 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2012. — С. 456—457. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0636-9.
- Jelski A. Sinieło al. Sieniło // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew (польск.). — Warszawa, 1889. — S. 620.
- Ярмоловичъ В. С. Списокъ населенныхъ мѣстъ Минской губерніи. — Минскъ: Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1909. — 231 с.
- Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) / Центральное Статистическое Бюро Б.С.С.Р.. — Минск: Белтрестпечать, 1924.
- Матвейчык Д. Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў : біяграфічны слоўнік : (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі). — Мінск: Беларусь, 2016. — 735 с. — ISBN 978-985-01-1159-3.
- Spis ziemian mińskich, posiadających 100 i więcej dziesięcin ziemi // Nad Świsłoczą : kalendarz miński informacyjny na rok 1914 / pod redakcją W. Dworzaczka. — Wilno: Znicz, 1914. — 130 S.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сіняло