Сіняя хустачка

«Сіняя хустачка» (польск.: Błękitna chusteczka, руск.: Синий платочек) — песня на музыку Ежы Пецярбурскага, тэкст Станіслава Лаўдана, напісаная ў 1940 годзе ў Беластоку. Як і танга «Стомленае сонца», стала хітом у СССР.
Гісторыя стварэння
[правіць | правіць зыходнік]Вальс «Сіняя хустачка» быў напісаны падчас гульні ў покер. Арыгінальны тэкст быў польскамоўным і апісваў развітанне з жанчынай з блакітнымі вачыма і сіняй шаўковай хусцінкай на плячах[1]. Той жа ноччу тэкст быў перакладзены на рускую мову Генрыкам Гольдам, Ежы Пецярбурскім, Станіславам Лаўданам і Квартам. Гэтая рускамоўная версія ўпершыню прагучала ў выкананні Лаўдана ў Вільні падчас другога канцэрта Джазавага ансамбля Генрыка Гольда і Ежы Пецярбурскага, пазней вядомага як Дзяржаўны Беластоцкі джазавы аркестр[2].
Пасля вайны Станіслаў Лаўдан выдаў ноты і запісаў англамоўную версію песні.
Каля 1968 года з’явіўся новы польскі тэкст, напісаны Артурам Турам.
Існуе некалькі варыянтаў песні, у тым ліку:
- рускамоўны тэкст Якуба Галіцкага — «Синий платочек»;
- рускамоўны варыянт Барыса Ковынева — «Двадцать второго июня, ровно в четыре часа»;
- французская версія «Le châle bleu»;
- іспанская версія «El pañuelo azul».
Выканаўцы
[правіць | правіць зыходнік]Песню ў розны час выконвалі Ежы Паломскі, Клаўдзія Шульжэнка, Лідзія Русланава, Ізабела Юр'ева, Вадзім Козін, Кацярына Юроўская[3].
Тэкст песні
[правіць | правіць зыходнік]| Польскі арыгінал | Падрадковы пераклад | Сіняя хустачка | 22 чэрвеня |
|---|---|---|---|
|
Mała, błękitna chusteczka |
Маленькая, блакітная хустачка |
Синенький скромный платочек |
Двадцать второго июня |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Stanley Laudan as told to Kendall McDonald, The White Baton, Allan Wingate Publishers, 1957, str. 110-111, 133-135
- ↑ Wojciech Śleszyński, Sowieckie teatry, zespoły estradowe i filharmonia w obwodzie białostockim w latach 1939-1941, Białostocczyzna, 4/56/1999, Białystok 1999, str. 86-87
- ↑ История создания песни “Синий платочек” | Muzruk.Info(недаступная спасылка). web.archive.org (3 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2012. Праверана 20 мая 2025.