Сіняя (рака)
| Сіняя | |
|---|---|
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 23 км |
| Басейн | 508 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | за 3 км на захад ад вёскі Паплавы, |
| • Каардынаты | 53°16′13,60″ пн. ш. 28°27′15,80″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Свіслач |
| • Месцазнаходжанне | за 2,8 км на паўночны ўсход ад вёскі Цяплухі |
| • Каардынаты | 53°20′59,40″ пн. ш. 28°42′57″ у. д.HGЯO |
| Ухіл ракі | 0,5 м/км |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Свіслач → Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Магілёўская вобласць |
| Раён | Асіповіцкі раён |
|
|
|
Сі́няя[1], Сінія — рака ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Свіслач (басейн Дняпра).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]У складальніка спісу гідронімаў дняпроўскага басейна П. Маштакова (1913) згаданы толькі варыянт "Сінія"[2].
Паводле Ул. Тапарова, балцкая назва з дыялектным суфіксам -ija. Магчыма, існуе сувязь з літоўскімі назвамі Seina, Sienis[3]. Літоўскія гідронімы Seina, Sainas А. Ванагас звязваў з літоўскім at-sainus «павольны, неахайны, лянівы», далей — да старажытнаісландскага seinn «павольны, позні», сярэдневерхненямецкага seine «павольны, лянівы», фракійскага seinas «лянівы, павольны»[4] (гэтае далей да індаеўрапейскага *sei- : si- «слабець; вялы, слабы; апускацца, пагружацца»[5]). Пазней Ул. Тапароў, згадваючы і прыклад дняпроўскай Сініі, той жа корань Sein- бачыў у назве рэчкі Сінболна на Павоччы, а "павольную" семантыку гідроніма ілюстраваў наяўнасцю суседняга да Сінболны ручая Ленівой[6]. Значэнне назвы - "Павольная, нехуткаплынная".
Утваральнік -ijа уласцівы балцкай гідраніміі (літоўскія рэкі Vilkijà, Juodijà ад vilkas "воўк", juodas "чорны").[крыніца не пазначана 61 дзень]
Паводле беларускага географа В. Жучкевіча, назва ракі Сіняя ўтвораная ад асновы сінь, сінец — выхады закісу жалеза на забалочаным лугу, таксама зараснікі сінелы, сінюхі[7].
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня ракі 23 км. Плошча вадазбору 508 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰. Пачынаецца за 3 км на захад ад вёскі Паплавы, вусце за 2,8 км на паўночны ўсход ад вёскі Цяплухі. Рэчышча каналізаванае.
Асноўныя прытокі: Каранскі канал (рака Точанка[8][9]), канал Халадцова[9], рака Млынка[9] (справа), Пратасевіцкі канал (злева).
На рацэ: горад Асіповічы.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ П. Л. Маштаковъ. Списокъ рѣкъ днѣпровскаго бассейна. С.-Петербургъ, 1913. С. 101.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 207.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 293—294.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 890—891.
- ↑ B. H. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. II // Балто-славянские исследования. 1987. Москва, 1989. С. 65.
- ↑ В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 344, 343.
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 95. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ а б в Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 22—23. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сіняя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 420. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Сіняя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 508. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 22—23. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 31 жніўня 2017. (руск.)
- Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 км²) Могилёвской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 29 чэрвеня 2024. (руск.)