Сіністэр Гейтс
| Сіністэр Гейтс | |
|---|---|
| англ.: Synyster Gates | |
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Поўнае імя | Браян Элвін Хэйнер-малодшы |
| Дата нараджэння | 7 ліпеня 1981 (45 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Краіна |
|
| Альма-матар | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесія | гітарыст |
| Гады актыўнасці | 2000— па гэты час |
| Інструменты | гітара, клавішныя |
| Жанр |
Хэві-метал Хард-рок Металкор |
| Псеўданімы | Synyster Gates |
| Калектывы | Avenged Sevenfold |
| Лэйбл |
Warner Bros. Records Good Life Recordings Hopeless Records |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| avengedsevenfold.com | |
Браян Элвін Хэйнер-малодшы (англ.: Brian Elwin Haner, Jr.; нар. 7 ліпеня 1981, Хантынгтан-Біч, ЗША), вядомы як Сіністэр Гейтс (англ.: Synyster Gates) — амерыканскі рок-музыка, гітарыст гурту Avenged Sevenfold.

Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Браян не да канца вывучыўся ў Музычным інстытуце ў Галівудзе па класе джазавай гітары. Праз паўгода дарэмных спроб выбіцца ў людзі яму патэлефанаваў сябар па школе — The Rev — і прапанаваў быць гітарыстам у іх гурце Avenged Sevenfold. Браян пагадзіўся. Хейнер прыйшоў у гурт ва ўзросце 18 гадоў. Тады быў канец 1999 года і гурт ледзь скончыў запісваць свой першы альбом Sounding the Seventh Trumpet. Потым альбом быў перавыдадзены з ужо з новым удзедьнікам групы — Сіністэрам Гейтсам.
Гейтс быў узнагароджаны часопісам Metal Hammer у намінацыі «Young Shredder» (2006 год), часопісам Total Guitar Magazine ў намінацыі «Лепшы гітарыст» (2006).
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Яго бацька Браян Хейнер-старэйшы — музыкант і камедыянт, вядомы ў Амерыцы пад псеўданімамі «Guitar Guy» і, дзякуючы сыну, «Papa Gates». У Сіністэра ёсць сястра МакКенна і два браты — Брент і Джоні. Жанаты на Мішэль ДиБенедетто (Michelle DiBenedetto). Вяселле адбылася 7 мая 2010 года.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сіністэр Гейтс- Афіцыйны сайт Avenged Sevenfold