Блакітны Каран

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сіні Каран)
Блакітны Каран. X стагоддзе[1]
Матэрыял Вялень і індыга[1]
Метраполітэн-музей, Бруклінскі музей, Los Angeles County Museum of Art[d], Chester Beatty Library[d][3], Islamic art in the Bardo National Museum[d], Nasser D. Khalili Collection of Islamic Art[d][2], Raqqada National Museum of Islamic Art[d][1] і Museum of Islamic Art[d]
(інв. 2004.88, KFQ 53[2] і Rutbi 196[1])
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Блакітны (Сіні) Каран (араб. المصحف الأزرق‎‎‎) — туніскі куфічны рукапіс Карана блакітнага колеру, створаны ў прамежак паміж канцом IX стагоддзя і пачаткам X стагоддзя для мусульман Кайруана[4]. Рукапіс лічыцца адным з самых мастацкіх асобнікаў Карана, а таксама адным з найвялікшых твораў ісламскага мастацтва і адным з самых дарагіх рукапісаў.

Першае згадванне пра рукапіс — у 1293 годзе, калі ён быў уключаны ў каталог бібліятэкі Вялікай мячэці ў Кайруане[5]. Некаторыя даследчыкі выказваюцца ў карысць Іспаніі. Большасць даследчыкаў згодныя з месцам і часам стварэння рукапісу Сіняга Карана, хоць Элейн Джордж мяркуе, што яго можна датаваць эпохай ранняга Абасідскага халіфата[6].

Рукапіс выкананы тэхнікай залатога (хрызаграфія) і срэбнага пісьма на пергаменце, цалкам афарбаваным у колер індыга. Выкарыстана чырвонае чарніла[7]. Гэта вядомы ўзор мусульманскай каліграфіі, званы «адным з найбольш мудрагелістых раскошных рукапісаў»[8]. Гісторык мастацтва Ясір Табаа пісаў, што «мімалётнае ўздзеянне» залатых літар на паверхні індыга «заклікана зацвердзіць веру мутазілітаў у стваральнасць і цудоўную сілу Слова Божага»[9].

Старонка з Сіняга Карана аяты 35:1—4. (Нью-Ёрк, Метраполітэн-музей.)

Рукапіс складаўся з 7 тамоў[10] і ўтрымліваў 600 старонак, якія разышліся па свеце ў часы Асманскай імперыі. У 1923 годзе ў Стамбуле некаторыя старонкі рукапісу набыў калекцыянер Ф. Р. Марцін, пасля прадаўшы іх у Еўропе[11]. У 1977 годзе ў распараджэнні Christie's аказаліся рукапісы, падобныя на старонкі з Сіняга Карана, але дакладна не вядома, чым яны з’яўляюцца сапраўды.

Сёння вялікая частка старонак знаходзіцца ў Нацыянальным інстытуце мастацтваў і археалогіі Туніса, а астатнія ў іншых музеях па ўсім свеце[12]. З 1983 года ў Нацыянальным музеі ісламскага мастацтва ў Ракадзе  (англ.) захоўваюцца 67 старонак. Таксама старонкі рукапісу захоўваюцца ў Бібліятэцы Чэстара Біці ў Дубліне, у Метраполітэн-музеі ў Нью-Ёрку, Музеі Тарэка Раджаба  (англ.) ў Кувейце[13] і прыватных калекцыях. 24 красавіка на аўкцыёне Sotheby’s адну са старонак купілі за £ 250 520[14].

Старонкі маюць розныя памеры: у Лос-Анджэлескім акружным музеі мастацтваў — 28,25 х 37,46 сантыметраў, хоць ёсць і такія, памер якіх больш чым 31 х 41 см.

Кожная сура ўпрыгожана больш чым 20 срэбранымі разеткамі, а літары выпісаны золатам; каштоўны металічны тэкст разам з насычаным індыга сведчыць аб магчымым паходжанні з абшараў дынастыі Фацімідаў, якія кіравалі Паўночнай Афрыкай у гэты час і імкнуліся гэтым творам мастацтва показать сваё багацце і моц Візантыйскай імперыі, якая панавала тады ў Анатоліі. Раскошныя рукапісы візантыйцаў напісаны залатым і сярэбраным чарнілам на пурпурным пергаменце. Залатое чарніла рабілі з парашковага золата. Дэкор на краях старонак, мог быць з міхраба Кордаўскай саборнай мячэці. Гэты ўзор — адзіны ўцалелы з усіх фацімідскіх Каранаў. Ранейшыя поўныя спісы Карана: Самаркандскі куфічны каран  (руск.)[15] і Тапкапійскі рукапіс  (англ.)[16]

Куфічны шрыфт мае вострыя вуглы ў абзацах па 15 радкоў на старонцы, без агаласовак, што было звычайным для мусульманскіх рукапісаў у IX-X стагоддзях.

На правым баку кожнай старонкі відаць слупкі надпісаў. Словы з незвязанымі літарамі ў рукапісы часам падзеленыя паміж сабой лініямі: іншая адметная рыса тэкстаў Карана таго часу[17]. Гэтыя лініі былі створаны са срэбра[18] і за 1000 гадоў акісліліся[19].

Зноскі

  1. а б в г д http://islamicart.museumwnf.org/database_item.php?id=object;ISL;tn;Mus01;2;en
  2. а б в https://www.khalilicollections.org/collections/islamic-art/khalili-collections-islamic-art-two-folios-from-the-blue-quran-kfq53/ Праверана 21 чэрвеня 2021.
  3. https://viewer.cbl.ie/viewer/image/Is_1405A/1/
  4. Folio from the Blue Qur'an (Probably North Africa (Tunisia)) (2004.88). Heilbrunn Timeline of Art History. New York: The Metropolitan Museum of Art (1 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2013. Праверана 20 мая 2013.
  5. Baeder, Charles Tunisia: Page of the Blue Quran, Renowned Local Artifact, to Be Sold in London // Tunisia-Live. — 16 April 2012. Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2012.
  6. George, Alain (1 January 2009). "Calligraphy, Colour and Light in the Blue Qur'an". Journal of Qur'anic Studies  (англ.).
  7. Folio from the Blue Quran. Лос-Анджелесский окружной музей искусств. Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2013. Праверана 20 мая 2013.
  8. Folio From the Blue Qur'an. Brooklyn Museum. Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2013. Праверана 20 мая 2013.
  9. Tabbaa, Yasser (1991). "The Transformation of Arabic Writing: Part I, Qur'ānic Calligraphy". Ars Orientalis. Freer Gallery of Art, The Smithsonian Institution and Department of the History of Art, University of Michigan. 21: 119–148.
  10. Feuillet Bleu Du Корана // Qantara. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016.
  11. Une page du Coran à la vente aux enchères Christie’s de Londres // Agence Internationale de Presse Coranique. — 18 Avril 2012. Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2013.
  12. Bifolium from the Blue Qur'an(недаступная спасылка). Aga Khan Museum  (англ.). Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2013. Праверана 20 мая 2013.
  13. Hamza, Alya Digne d’un thriller // La Presse de Tunisie. — 15 Avril 2012. Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2013.
  14. Deimling, Kate Sotheby’s $40 Million Islamic Art Sales Shatter Records in London. — 7 october 2010. Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2010.
  15. Tashkent's hidden Islamic relic. BBC News (5 студзеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2013. Праверана 21 мая 2013.
  16. Al-Mushaf Al-Sharif Attributed to 'Uthman bin 'Affan. IRCICA (16 красавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2013. Праверана 21 мая 2013.
  17. Blair, Sheila (2004). "Ivories and Inscriptions from Islamic Spain". Oriente Moderno. Istituto per l'Oriente C. A. Nallino. Праверана 21 May 2013.
  18. Treasures of the Aga Khan Museum. — Berlin: 2010. — С. 34. — ISBN 978-3-89479-603-7. Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2017.
  19. Bifolium of the “Blue Qur’an”. — The Institute of Ismaili Studies. Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2013.