Сін’ітыра Таманага
Сін’ітыра Таманага | |
---|---|
яп.: 朝永振一郎 | |
![]() | |
Дата нараджэння | 31 сакавіка 1906[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 ліпеня 1979[1][2][…] (73 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Tomonaga Sanjūrō[d] |
Род дзейнасці | фізік-тэарэтык, прафесар, фізік |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Сін’іты́ра Тамана́га (яп.: 朝永 振一郎; 31 сакавіка 1906, Кіёта, Японія — 8 ліпеня 1979) — японскі фізік-тэарэтык, адзін са стваральнікаў квантавай электрадынамікі. Член Японскай АН[ru] (1951). Замежны член АН СССР (1971). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1965) «за фундаментальныя працы па квантавай электрадынаміцы, якія мелі глыбокія наступствы для фізікі элементарных часціц» сумесна з Дж. Швінгерам і Р. Фейнманам.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў універсітэт г. Кіёта[ru] (1929). З 1932 у Інстытуце фізічных і хімічных даследаванняў, у 1941—1969 прафесар Такійскага ўніверсітэта (у 1956—1962 яго прэзідэнт). Адначасова ў 1963—1969 дырэктар Інстытута аптычных даследаванняў і прэзідэнт Навуковага савета Японіі.
Навуковы ўклад[правіць | правіць зыходнік]
Навуковыя працы па квантавай тэорыі поля, квантавай электрадынаміцы, ядзернай фізіцы, фізіцы элементарных часціц і касмічных прамянёў.
Прадказаў мезаатамы (1940), прапанаваў каварыянтную фармулёўку квантавай тэорыі поля (1942). Распрацаваў т. зв. звышмнагачасавы фармалізм (1946), што прывяло да ўзнікнення квантавай электрадынамікі.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Нобелеўская прэмія 1965 (з Р. Ф. Фейнманам, Дж. Швінгерам).
- Залаты медаль імя М.В.Ламаносава АН СССР (1964).
Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]
- Развитие квантовой электродинамики // Успехи физ. наук. 1967. Т. 91, вып. 1.
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ 1,0 1,1 Tomonaga Shin'ichiro // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Shin-Ichirō Tomonaga // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ↑ 3,0 3,1 Sin-itiro Tomonaga // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
- ↑ Nishijima K. Sin-itiro Tomonaga, 1906–1979 // Nature / M. Skipper — NPG, Springer Science+Business Media, 1979. — Vol. 282, Iss. 5734. — P. 117–118. — ISSN 1476-4687; 0028-0836 — doi:10.1038/282117A0
- ↑ (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
- ↑ 6,0 6,1 スピンは回る — 1976.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Таманага Сін’ітыра // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. С. 411.
- Дайсон Ф. Томонага, Швингер и Фейнман — лауреаты Нобелевской премии по физике // Успехи физ. наук. 1967. Т. 91, вып. 1.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль Синъитиро Томонаги на афіцыйным сайце РАН
- Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта (англ.)
- ТОМОНАГА (Tomonaga), Синъитиро // Сайт электронной библиотеки «Наука и техника» (руск.)
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 31 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1906 годзе
- Нарадзіліся ў Токіа
- Памерлі 8 ліпеня
- Памерлі ў 1979 годзе
- Памерлі ў Токіа
- Выкладчыкі Лейпцыгскага ўніверсітэта
- Члены Леапальдзіны
- Члены Японскай акадэміі навук
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены РАН
- Члены Баварскай акадэміі навук
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Кавалеры ордэна Узыходзячага сонца 1 класа
- Кавалеры ордэна Культуры
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
- Узнагароджаныя Вялікім залатым медалём імя М. В. Ламаносава
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Японіі
- Фізікі Японіі
- Выпускнікі Кіёцкага ўніверсітэта
- Замежныя члены АН СССР
- Фізікі XX стагоддзя