Сіпора
Выгляд
| Сіпора | |
|---|---|
| індан. Sipora | |
Карэннае насельніцтва | |
| Характарыстыкі | |
| Плошча | 845 км² |
| Насельніцтва | 12 840 чал. |
| Шчыльнасць насельніцтва | 15,2 чал./км² |
| Размяшчэнне | |
| 2°11′23″ пд. ш. 99°40′00″ у. д.HGЯO | |
| Акваторыя | Індыйскі акіян |
| Краіна | |
Сіпора (індан.: Sipora) або Сіпура (нідэрл.: Sipura) — востраў у Індыйскім акіяне на захад ад Суматры. Уваходзіць у склад архіпелага Ментавай. Плошча — 845 км². Насельніцтва (2000 г.) — 12 840 чал.
Мае вулканічнае паходжанне. Цэнтральная частка ўзгорыстая. Найвышэйшы пункт — 845 м. 10—15 % паверхні займаюць лясы. Клімат трапічны, вельмі вільготны.
Карэнныя насельнікі — ментавайцы. Аднак большасць сучаснага насельніцтва складаюць выхадцы з Явы і Суматры, якія займаюцца сельскай гаспадаркай. Развіваецца турызм. Востраў папулярны сярод прыхільнікаў сёрфінга.
На Сіпоры месціцца адміністрацыйны цэнтр астравоў Ментавай — горад Цья-Педжат.
