Сіракузскі ўніверсітэт
Сіракузскі ўніверсітэт | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Заснаваны | 1870 |
Студэнты | 21 322[1] |
Сайт | syracuse.edu (англ.) |
![]() |
Сіракузскі ўніверсітэт (Сірак’юскі ўніверсітэт; англ.: Syracuse University) — прыватны даследчы ўніверсітэт ЗША, размешчаны ў горадзе Сірак’юс, штат Нью-Ёрк.
Яго гісторыя пачынаецца з Каледжа Джынесі, заснаванага метадысцкай царквой, які ў 1866 годзе быў перамешчаны з горада Ліма ў штаце Нью-Ёрк у Сірак’юс, а 24 сакавіка 1870 года тут быў заснаваны Сіракузскі ўніверсітэт.
У 1966 годзе ўвайшоў у Асацыяцыю амерыканскіх універсітэтаў. У 2015 годзе Сіракузскі ўніверсітэт заняў 58-ю пазіцыю ў рэйтынгу «Нацыянальныя ўніверсітэты» выдання U.S. News & World Report, а таксама пазіцыю ў дыяпазоне ад 301 да 400 у Акадэмічным рэйтынгу ўніверсітэтаў свету.
Зноскі
- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.