Сірата

Сірата — асоба, у якой памерлі бацькі.
На 2015 год у свеце налічвалася звыш 15,1 млн дзяцей-сірот[1]. У Беларусі дзяржаўным забеспячэннем карыстаюцца дзеці-сіроты ва ўзросце да 18 гадоў і дарослыя асобы, якія асірацелі ў дзяцінстве.
Беларусь[правіць | правіць зыходнік]
21 снежня 2005 года прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон № 73-З «Аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот, ...», паводле 8-га артыкула якога тыя забяспечваліся ў дзяржаўных дзіцячых прытулках «пражываннем, харчаваннем, адзеннем, абуткам, мяккім інвентаром і абсталяваннем, падручнікамі, навучальнымі дапаможнікамі і прыналежнасцямі, прадметамі асабістай гігіены, іншымі прадметамі першай неабходнасці, а таксама па дасягненні імі ўзросту 7 гадоў — штомесяц грашовымі сродкамі на асабістыя выдаткі па ўсталяваных нормах». Забеспячэнне захоўваецца пры паступленні ў дзяржаўныя навучальныя ўстановы па-за дзіцячым прытулкам. Паводле 12-га артыкула Закона, сіротам «жылыя памяшканні сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жылога фонду даюцца цягам 6 месяцаў пасля дасягнення імі паўналецця» і захоўваюцца за імі на праве ўласнасці цягам усяго жыцця. За 2007—2012 гады колькасць сірот у Беларусі скарацілася з 28,2 тысяч да 24,7 тысяч. У выніку зачынілі 23 сіроцкія прытулкі[2]. На 1 студзеня 2012 года ў чарзе на атрыманне памяшкання сацыяльнага карыстання стаялі звыш 11 000 сірот[3].
У мастацтве[правіць | правіць зыходнік]
Доля сіраты шырока апісваецца ў мастацтве, як цяжкая, у тым ліку ў народных прыказках і прымаўках: «Усе бачаць, як сірата скача, але ніхто не бачыць, як яна плача», «Ніхто не ведае, як сірата абедае», «Сірату б’юць, а плакаць не даюць», «Як сіраце жаніцца, дык і дзень кароткі», «Сіратой жыць, слёзы ліць»[4].
У беларускай літаратуры творы пра сірот напісалі Уладзіслаў Сыракомля (драма «Магнаты і сірата», 1859 г.)[5], Алаіза Пашкевіч (апавяданне «Сірата», 1906 г.), Якуб Колас (апавяданне «Сірата Юрка», 1914 г.)[6], Янка Брыль (апавяданне «Сіроцкі хлеб», 1956 г.)[7].
У Бібліі[правіць | правіць зыходнік]

- «Ні ўдавы, ні сіраты не ўціскайце» (Кніга Выхад 22:22);
- «Ты бачыш; бо Ты глядзіш на крыўды і ўціскі, каб аддаць Тваёй рукой. Табе аддае сябе бедны; сіраце Ты памочнік» (Псалмы 9:35);
- «Пакінь сірот тваіх, Я падтрымаю жыццё іхняе, і ўдовы твае хай спадзяюцца на мяне» (Кніга прарока Ераміі 49:11).
У Новым Запавеце: «Чыстая і беспахібная пабожнасць перад Богам і Айцом ёсць тое, каб дагледзець сірот і ўдоваў у іхніх скрухах і захоўваць сябе неапаганенага светам» (Пасланне Якава 1:27)[8].
Зноскі
- ↑ Сіроты(англ.), Дзіцячы фонд ААН (2015). Праверана 10 кастрычніка 2017.
- ↑ Святлана Барысенка. Неўладкаваных дзяцей выяўляюць і ЖЭС, і МНС // Звязда : газета. — 1 чэрвеня 2012. — № 103 (27218). — С. 2. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
- ↑ Вольга Мядзведзева. Права на жыллё // Звязда : газета. — 1 чэрвеня 2012. — № 103 (27218). — С. 1, 2. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
- ↑ Г. Дулеба. Прыказкі і прымаўкі Жыткаўшчыны , Газета «Новае Палессе» (Жыткавічы) (24 лістапада 2009). Праверана 10 кастрычніка 2017.
- ↑ Уладзіслаў Сыракомля. «Магнаты і сірата (Зоф’я князёўна Слуцкая)» (перакл. Ірына Багдановіч) , Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (2017). Праверана 10 кастрычніка 2017.
- ↑ Якуб Колас. «Сірата Юрка» , Беларуская Палічка (2017). Праверана 10 кастрычніка 2017.
- ↑ Янка Брыль. «Сіроцкі хлеб» , Беларуская Палічка (2017). Праверана 10 кастрычніка 2017.
- ↑ Саборнае пасланне апостала Якава (Раздзел 1. Верш 27) // Біблія. Кнігі Святога Пісання Старога і Новага Запавету (бел. (тар.)) / пераклад Васіля Сёмухі, рэд. Юрка Рапецкі. — Данканвіл: Агульнасусветны друк, 2002. — С. 1385. — 1536 с. — ISBN 1-58712-085-2.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Сірата на Вікісховішчы |
---|
- Сірата , Газета «Звязда» (5 жніўня 2017). Праверана 10 кастрычніка 2017.
- Алена Прус. У Беларусі 1001 дзіця-сірата знайшло сям’ю за два гады работы інфармпартала dadomu.by , Беларускае тэлеграфнае агенцтва (8 кастрычніка 2015). Праверана 10 кастрычніка 2017.