Перайсці да зместу

Дзяржава Селеўкідаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сірыйскае царства)
Гістарычная дзяржава
Дзяржава Селеўкідаў
Ἀρχή Σελεύκεια
Імперыя Селеўкідаў у 301 годзе да н.э. Светла-зялёным колерам паказана сфера ўплыву Селеўкідаў
Імперыя Селеўкідаў у 301 годзе да н.э. Светла-зялёным колерам паказана сфера ўплыву Селеўкідаў
< 
< 
 >
 >
 >
 >
312 да н.э. — 64 да н.э.

Сталіца Селеўкія
(305 - 240 да н.э.)
Антыёхія
(240 - 64 да н.э.)
Мова(ы) Грэчаская
Афіцыйная мова старажытнагрэчаская мова
Рэлігія Старажытнагрэчаская
Плошча 4.000.000 кв.км.
Насельніцтва 30. 000. 000
Форма кіравання Манархія
Дынастыя Селеўкіды
Цар
 • 305 - 281 да н.э. Селеўк I Нікатар
 • 65 - 63 да н.э. Філіп II Філарамей
Гісторыя
 • 312 да н.э. Заснавана
 • 64 да н.э. Антыёхія захоплена
Пампеям
 • 63 да н.э. Апошні цар зрынуты,
Сірыя стала Рымскай
правінцыяй
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзяржава Селеўкідаў (недакладна Сірыйскае царства) — эліністычная манархія, заснаваная дыядохам Аляксандра Македонскага Селеўкам. Існавала ў 312 да н.э.64 да н.э.

Дзяржава была заснаваная пасля распаду імперыі Аляксандра Македонскага адным з военачальнікаў таго, Селеўкам Нікатарам. Найбольшай магутнасці дзяржава дасягнула пры Антыёху III (мяжа 3 і 2 ст. да н.э.), калі ў яе ўваходзілі Сірыя, Месапатамія, частка Малой Азіі, Іранскае нагор’е, частка Сярэдняй Азіі.

Зручнае геаграфічнае становішча спрыяла развіццю ў дзяржаве земляробства, жывёлагадоўлі, гандлю; значнага росквіту дасягнулі гарады. Аднак нацыянальная неаднароднасць, разнастайнасць прыродных і сацыяльна-эканамічных умоў, нетрываласць эканамічных сувязяў прывялі да паступовага распаду дзяржавы і заваяваянне яе Рымам.