Сірыйскі дзяцел

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сірыйскі дзяцел
Dendrocopos syriacus.jpg
Самец
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dendrocopos syriacus Hemprich & Ehrenberg, 1833

Арэал

выява

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  554049
NCBI  301974
EOL  1177524

Сірыйскі дзяцел (Dendrocopos syriacus) — птушка сямейства дзятлавых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела 22-25 см, размах крылаў 39-45 см. Стракаты, чорныя палосы ад асновы дзюбы да выгіну шыі, на грудзях. Маладыя з чырвонай «шапачкай», а таксама з чырвонымі плямамі спераду шыі. Адметнымi рысамi з'яўляюцца таксама паводзiны i голас.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арэал: Паўднёва-ўсходняя частка Еўропы, Малая Азія, Каўказ і на поўдзень праз Іран да Аманскага заліва. Аселы від.

Насяляе лісцевыя або мяшаныя лясы (асабліва ў рачных далінах перадгор'яў і горных тэрыторый), радзей бары, паркі, сады, абсаджаныя дрэвамі дарогі, таксама жыве ў сельгасландшафце. У Балгарыі даходзіць да 1000 м, у Арменіі — да 1500 м над у.м. На Беларусі ўпершыню адзначаны ў 1970-х гадах; к 1990-м — вельмі рэдкі, распаўсюджаны на гнездаванні толькі па крайнім поўдні краіны.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Гняздо ладзіць у дупле (часцей за ўсё мяккага дрэва), у ім скупая высцілка з рэшткаў трэсак. Дыяметр адтуліны 3,5 см, глыбіня дупла 20-25 см.

Яйкі (4-7, часам 3-8), эліптычныя, белыя, бліскучыя. Памеры: 26,5 х 19,0 мм.

Падвіды[правіць | правіць зыходнік]

  • D. s. syriacus — паўд.-ўсх. Еўропа, М. Азія;
  • D. s. transcaucasicus — паўд. схiлы Каўказа і ўсх. Іран.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.