Перайсці да зместу

Сірыя (гістарычны рэгіён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сірыя, гістарычны рэгіён)
Населены пункт
Сірыя
араб. ٱلشَّام
араб. Ash-Shām
34° пн. ш. 36° у. д.HGЯO
Гісторыя і геаграфія
Водныя аб’екты Левантыйскае мора
Паказаць/схаваць карты
Сірыя (гістарычны рэгіён) (Зямля)
Сірыя (гістарычны рэгіён)
Сірыя (гістарычны рэгіён)

Сірыя — гістарычны рэгіён, які ў старазапаветныя часы ахопліваў значную тэрыторыю і выходзіў за межы сучаснай Сірыі. Ужо ў 1-ай пал. 2 тыс. да н.э. на яе тэрыторыі існавала шмат раннякласавых гарадоў-дзяржаў, якія размяшчаліся на гандлёвых шляхах з Месапатаміі ў Егіпет і былі аб’ектамі ўвагі знешніх заваёўнікаў: Старажытнага Егіпта, Ізраільска-Іудзейскага царства, Асірыі, Вавілоніі, дзяржавы Аляксандра Македонскага, Старажытнага Рыма. У 7 ст. н.э. яна была заваявана арабамі, а ў 1516 стала часткай Асманскай імперыі.