Сістан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Сіста́н (перс.: سیستان [siːˈstɒːn]), раней Сакастан (даслоўны пераклад краіна сакаў) — геаграфічная вобласць на паўднёвым усходзе Ірана і паўднёвым захадзе Афганістана. Заходні Сістан з'яўляецца часткай іранскай правінцыі Сістан і Белуджыстан, тады як усходні — афганскай правінцыі Німроз. Краіна, багатая на помнікі даўніны і гераічныя паданні.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Руіны крэпасці ў Насрэтабадзе, Сістан

У першай палове I тысячагоддзі да н.э. гэты рэгіён уваходзіў у склад Мідыйскай дзяржавы, пасля чаго быў уключаны ў склад Ахеменідскай дзяржавы.

У IV стагоддзі да н.э. Сістан быў заваяваны фалангамі Аляксандра Македонскага, які заснаваў тут горад Александрыя-ў-Арахазіі, (сучасны Кандагар).

З прыходам сакаў у канцы II стагоддзя да н.э. назва Сакастан паступова распаўсюджваецца на Дрангіяну (грэч.: Δραγγιανή, у антычных і іранскіх крыніцах таксама Заранг) — старажытнаіранскую вобласць у басейне возера Хамун і нізоўях ракі Гільменд (у суседніх раёнах сучаснага Ірана і Афганістана), у часы Ахеменідаў і ў эліністычны перыяд — адну з асноўных усходне-іранскіх абласцей.

Пасля смерці Аляксандра рэгіён паслядоўна пераходзіў да Селеўкідаў і Маур'яў у 305 годзе да н.э. Далей рэгіён уваходзіў у склад Грэка-Бактрыйскага царства180 года да н.э.).

У канцы II стагоддзя да н.э. Сістан засялілі плямёны сакаў, які прыйшлі з поўначы. Сакаў прыкладна ў 100 годзе да н.э. падпарадкавала Парфія, у 20 годзе н.э.Кушанскае царства, затым — Сасанідская дзяржава.

У 640 годзе Сістан быў захоплены арабамі. З 861 па 1003 гады Сістанам кіравалі Сафарыды.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш буйныя археалагічныя раскопкі ў Сістан праводзіліся на востраве, акружаным водамі возера Хамун, які ў перыяд росквіту зараастрызму служыў адным з асноўных месцаў паломніцтва.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]