Сістэма мовы
Выгляд
Сістэ́ма мо́вы — 1) сукупнасць элементаў кожнай натуральнай мовы (фанем, марфем, лексічных адзінак, мадэлей сказаў), што звязаны паміж сабой устойлівымі адносінамі і ўтвараюць структураванае адзінае цэлае, якое служыць падставай для пабудовы маўленчых выказванняў; 2) сукупнасць моўных формаў, што ўтвараюць пэўную граматычную катэгорыю (напрыклад, сістэма склонаў, сістэма формаў катэгорыі ладу і іншае)[1].
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Сістэма мовы ўключае[1]:
- узроўні мовы,
- адзінкі мовы,
- парадыгматычныя і сінтагматычныя адносіны,
- знакавасць мовы,
- форму,
- структуру і субстанцыю,
- знешнія і ўнутраныя сувязі ў мове,
- сінхранію і дыяхранію,
- аналіз і сінтэз і інш.
Сістэмы мовы складаецца з некалькіх падсістэм (фаналагічнай, лексічнай і іншых), якім уласціва розная ступень адкрытасці або закрытасці. Найбольш закрытая падсістэма мовы — фаналагічная, найбольш адкрытая — лексічная[1].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Сістэма мовы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 420—421. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).