Сістэма форм выражэння часу ў англійскай мове

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сістэма форм выражэння часу ў англійскай мове - спалучэнне чатырох форм часу: простай, працяглай, завершанай (перфектнай) і завершана-працяглай з цяперашнім, прошлым ці будучым часам. Усе магчымыя камбінацыі можна адлюстраваць у табліцах.

Табліцы форм выражэння часу ў англійскай мове[правіць | правіць зыходнік]

Актыўны стан (Active voice)[правіць | правіць зыходнік]

Час Простая форма Працяглая форма Завершаная форма Завершана-працяглая форма
Цяперашні I do (Я раблю). He does (Ен робіць) I am doing (Я раблю). He is doing (Ен робіць). They are doing (Яны робяць) I have done (Я зрабіў). He has done (Ен зрабіў) I have been doing (Я раблю). He has been doing (Ен робіць)
Прошлы I did (Я (з)рабіў). I was doing (Я рабіў). We were doing (Мы рабілі). I had done (Я зрабіў). I had been doing (Я рабіў).
Будучы I will do (Я зраблю (буду рабіць)). I will be doing (Я буду рабіць). I will have done (Я зраблю). I will have been doing (Я буду рабіць).

Пасіўны стан (Passive voice)[правіць | правіць зыходнік]

Час Простая форма Працяглая форма Завершаная форма Завершана-працяглая форма
Цяперашні I am asked (У мяне пытаюцца). He is asked (У яго пытаюцца). They are asked (У іх пытаюцца). I am being asked (У мяне пытаюцца). He is being asked (У яго пытаюцца). They are being asked (У іх пытаюцца). I have been asked (У мяне запыталіся). He has been asked (У яго запыталіся). Няма формы
Прошлы I was asked (У мяне запыталіся). They were asked (У іх запыталіся). I was being asked (У мяне пыталіся). We were being asked (У нас пыталіся). I had been asked (У мяне запыталіся). Няма формы
Будучы I will be asked (У мяне будуць пытацца (запытаюцца)). Няма формы I will have been asked (У мяне запытаюцца). Няма формы

Апісанне форм выражэння часу[правіць | правіць зыходнік]

Простая форма[правіць | правіць зыходнік]

Простая форма (Simple ці Indefinite) выражае дзеянні, якія адбываюцца адзін раз альбо з пэўнай частотнасцю. У цяперашнім часе (Present Simple) можа таксама выкарыстоўвацца для выражэня як уласна цяперашняга часу, так і падзей, меўшых месца ў мінулым (напрыклад, John shoots at his enemy and runs away (Джон страляе ў ворага і ўцякае)), альбо будучага дзеяння ў наступных выпадках: даданы сказ часу і ўмовы (If you come I'll be glad (Калі ты прыйдзешь, мне будзе прыемна)), расклад руху цягнікоў, самалетаў і г.д. (The train leaves at 5.30 (Цягнік адпраўляецца ў 5.30)). У прошлым (Past Simple) i будучым часе (Future Simple) простая форма выкарыстоўваецца для выражэння дзеяння, якое адбылася ў дакладны момант прошлага часу, альбо абавязкова адбудзецца ў будучым адпаведна. Звычайна простая форма суправаджаецца прыслоўямі частотнасці : always (заўседы), usually (звычайна), often (часта), seldom (rarely) (рэдка), never (ніколі).

У простай форме цяперашняга часу ва ўсіх ліках і асобах дзейніка выкарыстоўваецца інфінітыўная форма дзеяслова-выказніка: I work, we work, they work, you work (Я працую, мы працуем, яны працуюць, вы працуеце). Але ў 3-й асобе адзіночнага ліку да дзеяслова-выказніка дадаецца суфікс s(es): I work - he works, I wish - she wishes (Я працую - ен працуе, я жадаю - яна жадае). У простай форме прошлага часу ва ўсіх ліках і асобах дзейніка да інфінітыўнай формы правільнага дзеяслова-выказніка (regular verb) дадаецца суфікс ed: I work - I worked (Я працую - я працаваў). Калі дзеяслоў-выказнік няправільны (па-англійску irregular), выкарыстоўваецца яго форма прошлага часу: I go - I went (Я іду - я ішоў). У будучым часе дзеяслоў-выказнік складаецца з камбінацыі дапаможнага дзеяслова будучага часу will і інфінітыўнай формы асноўнага дзеяслова, нязменнай для ўсіх лікаў і асоб дзейніка: I will work, he will work, we will work, they will work (Я буду працаваць, ен будзе працаваць, мы будзем працаваць, яны будуць працаваць).

У пасіўным (залежным) стане дзеяслоў-выказнік складаецца з камбінацыі дапаможнага дзеяслова be і асноўнага дзеяслова. Калі асноўны дзеяслоў няправільны, ен ставіцца ў 3-ю форму (форму прошлага дзеепрыметніка) (do - done), калі ен правільны, да яго дадаецца суфікс ed (wish - wished). Дзеяслоў be мяняе формы у залежнасці ад часу, а таксама асобы і ліку дзейніка (у цяперашнім часе 1 асоба, адзіночны лік - am (I am)[заўв 1], 3 асоба, адзіночны лік - is (it is), множны лік усіх асоб - are (we are); у прошлым часе адзіночны лік - was (I was), множны лік - were (you were); у будучым часе для усіх лікаў і асоб - will be).

Працяглая форма[правіць | правіць зыходнік]

Працяглая форма (Continuous альбо Progressive) абазначае дзеянне ў працэсе адносна цяперашняга, прошлага ці будучага часу. Можа выражаць як падзеі, якія адбываюцца ў пэўны момант часу (Last Sunday evening I was reading a book at home (У мінулую нядзелю вечарам я быў дома і чытаў кнігу)), так і дзеянні, якія цягнуцца пэўны час да вызначанага моманту часу (I'm working for a new project this week (На гэтым тыдні я працую над новым праектам)), а таксама планы на будучыню (Are you doing anything special tonight? (Вы будзеце заняты чымсьці важным сення вечарам?))[заўв 2]. Звычайна працяглая форма суправаджаецца выкарыстаннем прыслоўяў now, right now, якія адпавядаюць беларускім "зараз", "цяпер", выразаў at the moment (у дадзены момант), at this time (у гэты час), указаннем дакладнага часу (At 6 o'clock yesterday he was drinking tea (Учора ў 6 гадзін ен піў чай)), прывязка да дакладнага часу праз іншае дзеянне (When I was having dinner the telephone rang (Калі я вячэраў зазваніў тэлефон)). Трэба адзначыць выключэнне з правілаў: калі працяглая форма цяперашняга часу суправаджаецца прыслоўямі always (заўседы) і never (ніколі) сказ перадае думку аб дзіўных паводзінах ці адметных звычках суб'екта дзеяння, якія могуць выклікаць здзіўленне альбо раздражненне - He is always coming late! (Ен пастаянна спазняецца!).

Правілы літаратурнай англійскай мовы не дазваляюць ставіць некаторыя дзеясловы ў працяглую форму, напрыклад, дзеясловы, якія выражаюць стасунак, пачуцце, адносіны: love (любіць, кахаць), hate (ненавідзець), believe (верыць, лічыць) і г.д. Таму знакаміты лозунг рэстарана "Макдональдс" "I'm loving it" (Вось, што я люблю) парушае правілы літаратурнай мовы, але ня супярэчыць традыцыям простай гаворкавай мовы. Некаторыя іншыя дзеясловы могуць ставіцца ў працяглую форму толькі ў адным з сваіх значэнняў: think - у значэнні "думаць (пра штосьці)", але не ў значэнні "лічыць", see - у значэнні "сустракацца, наведываць", але не ў значэнні "бачыць". Дзеяслоў be можна ставіць у працяглую форму толькі каб перадаць незвычайныя паводзіны суб'екта дзеяння: You are not being polite (Вы не паводзіце сябе ветліва - г.зн. "звычайна вы ветлівыя, а зараз - не").

Працяглая форма дзеяслова-выказніка складаецца з двух кампанентаў: дапаможнага дзеяслова be, які мяняе форму ў адпаведнасці з часам, а таксама лікам і асобай дзейніка і суфікса ing, які дадаецца да асноўнага дзеяслова незалежна ад часу сказа, ліку і асобы дзейніка. У залежным стане паміж дапаможным дзеясловам be і асноўным дзеясловам ставіцца дадатковы дапаможны дзеяслоў be у форме being, а асноўны дзеяслоў альбо ідзе ў інфінітыўнай форме з суфіксам ed (для правільных дзеясловаў), альбо ставіцца ў 3-ю форму (пры выкарыстанні няправільных дзеясловаў).

Завершаная і працягла-завершаная формы[правіць | правіць зыходнік]

Завершаная (Perfect, Perfect Simple) і працягла-завершаная (Perfect Contiuous, Perfect Progressive) формы абазначаюць дзеянні, якія альбо скончыліся/павінны скончыцца ў пэўны момант прошлага, цяперашняга ці будучага часу, альбо цягнуцца ўжо нейкі перыяд часу да азначанага моманту і ня сканчаюцца. Звычайна завершаную форму выкарыстоўваюць для апісання завершанага дзеяння (Before I went out I had switched off the light (Перад тым як выйсці я выключыў святло)), а працягла-завершаную - для апісання дзеяння, якое яшчэ ня скончылася ў азначаны момант часу (I have been working for this company for 5 years (Я працую на гэту кампанію ўжо 5 гадоў)). Бывае і наадварот, калі завершаная форма, звычайна ў цяперашнім часе, можа перадаваць думку аб незавершаным дзеянні: I've lived in Minsk for 2 months already (Я жыву ў Мінску вось ўжо 2 месяцы). Таксама правілы літаратурнай англійскай мовы патрабуюць выкарыстання завершанай, а не працягла-завершанай формы з дзеясловамі, якія немагчыма ставіць ў працяглую форму (know (ведаць), like (любіць) і г.д.) нават калі яны перадаюць незавершанае дзеянне. Працягла-завершаная форма можа перадаваць завершанае дзеянне, калі кантэкст паказвае яго наступствы: The ground is wet. It has been raining[1]. Разам з завершанай і працягла-завершанай формамі дзеяслова-выказніка нярэдка ў сказе выкарыстоўваюцца прыслоўі yet (яшчэ) i already (ужо), прыназоўнікі by ( у значэнні "да" (пэўнага часу)), since (у значэнні "з" (пэўнага моманту)), for (у значэнні "на працягу" (пэўнага перыяду)).

Трэба зазначыць прынцыповую розніцу паміж простай формай прошлага часу (Past Simple) і завершанай цяперашняга часу (Present Perfect), якія звычайна перадаюцца прошлым часам на беларускую мову. У англійскай мове простая форма прошлага часу перадае дзеянні, якія прывязаны да мінулага кантэкстам ці непасрэдным абазначэннем пэўнага моманту прошлага часу, напрыклад словамі і фразамі: this morning (сення раніцай), yesterday (учора), last week (на мінулым тыдні) і г.д. А завершанай формай цяперашняга часу перадаюцца дзеянні, якія прывязаны да сучаснасці сваімі наступствамі[заўв 3] альбо фактам нядаўняга завяршэння.

Завершаная форма дзеяслова-выказніка складаецца з дапаможнага дзеяслова have, які мяняе форму ў залежнасці ад часу (have у цяперашнім, had у прошлым і will have у будучым) і мае форму has для трэцяй асобы адзіночнага ліку, і асноўнага дзеяслова, які альбо ідзе ў інфінітыўнай форме з суфіксам ed (для правільных дзеясловаў), альбо ставіцца ў 3-ю форму (пры выкарыстанні няправільных дзеясловаў). У пасіўным (залежным) стане пасля дапаможнага дзеяслова have ставіцца 3-я форма дапаможнага дзеяслова be - been. Завершана-працяглая форма складаецца з трох кампанентаў: спалучэння дапаможных дзеясловаў have (скланяецца як і ў завершанай форме) і формы been дзеяслова be з асноўным дзеясловам у інфінітыўнай форме з даданнем суфікса ing.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. У англійскай літаратурнай мове няма 2 асобы адзіночнага ліку, якая адпавядае беларускаму слову "ты"
  2. Фразы I am going to do something i I am doing something (я збіраюся штосьці зрабіць) выражаюць планы на будучыню, якія могуць змяніцца; для пэўных планаў выкарыстоўваецца будучы час (I will do it (я гэта зраблю))
  3. Напрыклад, так перадаецца жыццевы вопыт суб'екта суразмовы: I have read this book (Я чытаў гэту кнігу), I have been there (Я быў там)

Зноскі

  1. Murphy 1995, Unit 9A i C.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Murphy, Raymond (1995). English Grammar in Use (2nd ed.).
  • Alexander, L.G. Longman English Grammar Practice (Self-Study ed.). Longman[en].
  • Krylova, I.P.; Gordon, E.M. (2008). A Grammar of Present-day English. Practical Course (12th ed.). М.: КДУ.