Сістэмнае праграмнае забеспячэнне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сістэмнае праграмнае забеспячэнне — гэта прызначанае для ўзаемадзеяння з абсталяваннем камп’ютара праграмнае забеспячэнне, якое складае падмурак для выканання прыкладных (дастасоўных) праграм.[1]

Найбольш агульныя тыпы сістэмнага ПЗ:

  • Базавая сістэма ўводу-вываду (англ.: BIOS), якая забяспечвае базавую функцыянальнасць для працы і кантролю абсталявання, далучанага ці ўбудаванага ў камп'ютар.
  • Аперацыйная сістэма, што дазваляе часткам камп'ютара працаваць разам, выконваючы такія задачы, як перадача даных паміж памяццю і дыскамі, або вывад на прыладу адлюстравання. Яна таксама дае платформу для запуску на высокім узроўні сістэмнага і прыкладнога ПЗ.
  • Утыліты, якія дапамагаюць аналізаваць, настройваць, аптымізаваць і падтрымліваць працу камп'ютара.

У некаторых публікацыях тэрмін сістэмнае праграмнае забеспячэнне таксама выкарыстоўваюць для абазначэння інструментаў праграмавання (напр., кампілятара, лінкера і адладчыка).[2]

У адрозненне ад сістэмнага ПЗ, праграмнае забеспячэнне, якое дазваляе карыстальнікам ствараць тэкставыя дакументы, гуляць у гульні, слухаць музыку, або праглядаць сеціва, называецца прыкладное праграмнае забеспячэнне.[3]

Тыпы сістэмнага праграмнага забеспячэння[правіць | правіць зыходнік]

Сістэмнае ПЗ дапамагае выкарыстоўваць аперацыйную сістэму і камп'ютарныя сістэмы. Яно ўключае ў сябе дыягнастычныя інструменты, кампілятары, серверы, аконныя сістэмы, утыліты, сродкі перакладу моў, праграмы перадачы інфармацыі, базы звестак і інш.

Канкрэтныя віды сістэмнага праграмнага забеспячэння ўключаюць:

Сістэмнае ПЗ, якое захоўваецца ў энерганезалежнай памяці, такой як інтэгральная схема, звычайна называюць прашыўкай.

Зноскі

  1. http://depts.alverno.edu/cil/mod1/software/system.html Архівавана 19 ліпеня 2011.
  2. http://www.webopedia.com/TERM/S/systems_software.html
  3. W. W. Milner, Ann Montgomery-Smith (2000). Information and Communication Technology for Intermediate Gnvq. p.126