У XVII стагоддзі ў вёсцы быў умацаваны замак з палацам і гаспадарчымі пабудовамі (належаў сям'і Бжастоўскіх). Потым разам з угоддзямі выкуплены родам Дамейка, вядомым прадстаўніком якіх быў Ігнат Дамейка. Ва ўласнасці ў Дамеек была аранжарэя, сад і пліткавы завод (фамільная плітка — на сценах асобных сельскіх пабудоў).
Вёска з'яўлялася цэнтрам Сітцаўскай воласці Вілейскага паветаВіленскай губерні.
У 1939 годзе вёска вернута БССР. Нашчадкі Дамейка былі раскулачаны і адправіліся за мяжу. Дзякуючы дзяржаўнай праграме вёска стала аграгарадком, а мясцовы калгас набыў статус прыватнага прадпрыемства.
Дуб-волат — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння.
Зноскі
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).