Сіф
Сіф | |
---|---|
іўр.: שֵׁת | |
![]() | |
Род дзейнасці | прарок |
Дата нараджэння | 3670 да н.э.[1] |
Дата смерці | 2758 да н.э.[2] |
Бацька | Адам[3][4] |
Маці | Ева[5] |
Жонка | Азура[d] |
Дзеці | Энас[d] |
![]() |
Сіф (іўр.: שֵׁת Шэт, араб. شيث Шыт ці Шыйт) — трэці (пасля Каіна і Авеля) сын Адама і Евы. Імя можа перакладацца, як становішча, падстава, зацвярджэнне.
У Бібліі[правіць | правіць зыходнік]
Ева нарадзіла трэцяга сына Сіфа пасля забойства Каінам Авеля, і пасля таго, як Бог пракляў Каіна і яго нашчадкаў.
І спазнаў Адам яшчэ Еву, жонку сваю, і яна нарадзіла сына, і дала яму імя: Сіф; бо, казала яна, Бог паклаў мне іншае насенне, замест Авеля, якога забіў Каін. (Быццё.4:25)
Нарадзіўся ў 130 годзе ад стварэння свету і чалавека (Быццё.5:3) паводле падабенства і вобразу Адама. Ва ў зросце 105 гадоў у яго нарадзіўся старэйшы сын Эноса, апроч якога ў яго былі яшчэ сыны і дочкі. Агулам пражыў 912 гадоў. Паводле яўрэйскай храналогіі, нарадзіўся ў 3630 да н.э. і памёр у 2758 да н.э.
У Евангеллі паводле Лукі ўзгадваецца ў радаводзе Ісуса Хрыста (Лук.3:38).
У Іосіфа Флавія[правіць | правіць зыходнік]
Паводле Іосіфа Флавія Сіф быў самым выбітным з сыноў Адама. Яго нашчадкі (сыны) збудавалі два слупы з каменю і цэглы.
У ісламе[правіць | правіць зыходнік]
У Ісламе Сіф (Шыт) уважаецца за прарока. Нароадзіўся ў Хавы, жонкі Адама, пасля таго, як Кабіл забіў Хабіла. Стаў прарокам, і выхаваў сваіх дзяцей у веры ў адзінага Бога, на аснове тых вучэнняў, што былі спасланы яго бацьку Адаму.
У гнастыцызме[правіць | правіць зыходнік]
У гнастыцызме лічыцца, што ў канцы свайго жыцця Адам перадаў Сіфу тайнае вучэнне, якое пазіней увайшло ў Кабалу. Адна з гнастычных школ, што найбольш шанавала Сіфа, атрымала назву сіфіяны.
У мармонаў[правіць | правіць зыходнік]
Паводле веры мармонаў, Сіф «быў дасканалым чалавекам і вельмі падобным да свайго бацькі». Быў пасвечаны Адамам у святары ў 69 гадоў. За тры гады да сваёй смерці, Адам благаславіў яго, сказаўшы, што яго нашчадкі будуць «выбраны Богам» і захаваныя «да канца свету». У Кнізе Мармонаў Сіф — таксама імя народу джарэдзітаў.
Зноскі
- ↑ Kantor M. The Jewish Time Line Encyclopedia, New Updated Edition — 2004. — P. 7. — ISBN 978-0-87668-229-6
- ↑ Kantor M. The Jewish Time Line Encyclopedia, New Updated Edition — 2004. — P. 8. — ISBN 978-0-87668-229-6
- ↑ 3 // Кніга Быццё
- ↑ Никифор (Бажанов) Иллюстрированная полная популярная библейская энциклопедия в 4-х выпусках, Enciclopédia bíblica popular completa ilustrada em 4 edições — М.: 1891.
- ↑ 25 // Кніга Быццё
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сіф
Сіф на «Радаводзе». Дрэва продкаў і нашчадкаў