Сіфонавыя водарасці (Siphonophyceae, Bryopsidophyceae) — клас зялёных водарасцей.
Адрозніваюць каля 30 родаў, 300 відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных морах ад берагавой зоны да глыбини 70 м (некаторыя трапляюцца ў морах умераных паясоў, напр., каўлерпа). У выкапнёвым стане вядомыя з ардовікскага перыяду.
Слаявіны буйныя (вышыня да 0,5 м), няклетачнай будовы (без папярочных перагародак) са шматлікімі ядрамі і дыскападобнымі хларапластамі. Маюць пігменты. Размнажэнне вегетатыўнае, бясполае і палавое.