Святлана Іванаўна Сухавей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з С. І. Сухавей)
Святлана Іванаўна Сухавей
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
27 кастрычніка 2008 — 18 кастрычніка 2012

Нараджэнне 28 кастрычніка 1952(1952-10-28) (71 год)
Член у
Адукацыя
Дзейнасць кінаактрыса, акцёрка, палітык
Месца працы
Узнагароды
медаль Пушкіна ордэн Францыска Скарыны медаль Францыска Скарыны
Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

Святлана Іванаўна Сухавей (нар. 28 кастрычніка 1952, Мазыр, Гомельская вобласць) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, член Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 28 кастрычніка 1952 года ў Мазыры.

Скончыла Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі, акцёр драматычнага тэатра і кіно.

Працавала актрысай, вядучым майстрам сцэны тэатрастудыі кінаакцёра рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Нацыянальная кінастудыя „Беларусьфільм“». Сыграла больш як 45 роляў у мастацкіх фільмах і серыялах кінастудый «Беларусьфільм», «Масфільм», «Ленфільм», «Узбекфільм», «ДЭФА» (ГДР), Свярдлоўскай кінастудыі і кінастудыі імя А.Даўжэнкі.

З’яўляецца старшынёй грамадскага аб’яднання «Беларуская гільдыя акцёраў кіно», членам прэзідыума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, членам савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Выбіралася дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Член Беларускага саюза кінематаграфістаў з 1975 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1997 года.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]