Перайсці да зместу

С. Ан-скі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шлойма-Зайнвел Рапапорт
שלמה־זײנװיל ראַפּאָפּאָרט
Асабістыя звесткі
Псеўданімы С. Ан-скі
Дата нараджэння 15 (27) кастрычніка 1863[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 лістапада 1920(1920-11-08)[3][4][…] (57 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, драматург, журналіст, публіцыст, фалькларыст, дэпутат, этнолаг
Мова твораў ідыш[7]
Грамадская дзейнасць
Партыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шлойма-Зайнвел Рапапорт (15 (27) кастрычніка 1863[1], Чашнікі, Віцебская губерня, Расійская імперыя[2]8 лістапада 1920(1920-11-08)[3][4][…], Варшава[5][6]) — яўрэйскі пісьменнік, паэт, драматург, этнограф, публіцыст, рэвалюцыянер; пісаў на ідышы і па-руску. У расійскай традыцыі Рапапорт пісаўся Сямёнам Акімавічам. Ад імя маці Ханы ўтварыў псеўданім: С. Ан-скі (ש. אַנ־סקי),

Жыў у Віцебску, Лёзне, Дзвінску, сярод шахцёраў Украіны, у Парыжы, Лазане, Маскве.

У 1880—1990-я гады прымаў удзел у народніцкім руху, асабісты сакратар аднаго з ідэолагаў народніцтва П. Л. Лаўрова[8]. Аўтар верша «Клятва», які стаў гімнам Бунда. З 1905 года член партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў), удзельнік рэвалюцыі 1905—1907 гадоў і Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года. У 1917 годзе выбраны ў гарадскую думу Петраграда, у лістападзе 1917 года — дэпутат Устаноўчага сходу ад Магілёўскай губерні па спісе эсэраў. Адмоўна ўспрыняў бальшавіцкі пераварот, але быў супраць узброенай барацьбы з бальшавікамі.

Узначаліў этнаграфічную экспедыцыю 1911—1914 гадоў (работа спынена вайной). Даследаваў яўрэйскае жыццё Украіны, у Валынскай і Падольскай губернях, абследаваў каля 70 гарадоў. Матэрыялы экспедыцыі склалі вялікі збор: 2000 фатаграфій, 1800 народных казак, 1500 песень, народныя гульні, 1500 узораў народнай музыкі, 100 пісьмовых крыніц, у тым ліку 50 пінкасаў.

Аўтар успамінаў і іншых літаратурных твораў. Збор твораў С. Ан-скага на ідышы налічвае 15 тамоў. Адзін з найбольш вядомых — драма «Дыбук», створаная ў 1916 годзе на аснове яўрэйскай міфалогіі. Дыбук — злы дух, які можа ўсяляцца ў цела чалавека, авалодвае яго душою і гаворыць яго вуснамі.[9] У п’есе дыбук захоплівае цела жанчыны, якую кахаў пры жыцці.

Пахаваны на яўрэйскіх могілках у Варшаве, у маўзалеі трох пісьменнікаў з Дзінезонам і Перацам.

Абрам Рэхтман, Саламон Юдовін, С.Ан-скі, Шолам-Алейхем з жонкай Вольгай, Майсей Гінзбург

Беларускія вобразы

[правіць | правіць зыходнік]

У апавяданнях С. Ан-скага паўстаюць карціны беларускага жыцця, у іх аснове яго ўспаміны. Напрыклад, апісваецца шынок у беларускім горадзе (апавяданне «В кабаке»). У мове персанажаў ёсць беларускія словы[10].

Адзін з першых перакладчыкаў Купалы. У 1909 годзе газета «Новая Русь» (№ 355) публікуе без дазволу аўтара 4 вершы ў перакладзе С. Ан-скага.

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]

Верш «Мая маці» пераклаў Юлій Шустар (1907—1937, вучань Антона Луцкевіча, ахвяра савецкіх рэпрэсій, расстраляны)[11].

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 zespół autorów Інтэрнэт-энцыклапедыя PWN Праверана 2 кастрычніка 2024.
  3. 1 2 S. Ansky // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 S. Ansky // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. 1 2 Jewish Historical Institute — 1947. Праверана 26 студзеня 2018.
  6. 1 2 https://web.archive.org/web/20001021203313/http://jhom.com/personalities/ansky/index.htm Праверана 26 студзеня 2018.
  7. YIVO Encyclopedia of Jews in Eastern EuropeYale University Press, 2008. Праверана 2 кастрычніка 2024.
  8. БСЭ1/Ан-ский, С. А. — Викитека (руск.). ru.wikisource.org. Праверана 15 снежня 2025.
  9. Диббук // Электронная еврейская энциклопедия — eleven.co.il
  10. az.lib
  11. Ціхан Чарнякевіч
  • Эдуард Ліпецкі. РАПАПОРТ Шлойме-Зайнвл // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — С. 98
  • Барух Чубінскі An-Sky, Sh. // Слоўнік яўрэйскай літаратуры (англійскі пераклад)