Святлана Аляксандраўна Ганчарова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з С. А. Ганчарова)
Святлана Аляксандраўна Ганчарова
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Святлана Аляксандраўна Ганчарова — беларускі вучоны, педагог. Кандыдат тэхнічных навук.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут (1986), аспірантуру Інстытута тэхнічнай кібернетыкі НАН Беларусі.

З 1995 працуе ў Беларускім універсітэце культуры, дацэнт. Прызнавалася найлепшым выкладчыкам універсітэта (2008).

Навукова-даследчыцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя інтарэсы: трохмернае мадэляванне і анімацыя, вэб-дызайн, мабільныя і інтэрнэт-тэхналогіі. Прымала ўдзел у рэалізацыі праекта AMETMAS-NoE-CP96-0026 прграмы INCO-COPERNICUS Еўрапейскага Саюза.

У яе кандыдацкай дысертацыі (2000) распрацавана тэарэтычная аснова механізмаў разліку рухаў і дэфармацый аб’ектаў канструявання — іерархічная многаўзроўневая сістэма геаметрычных выразаў аб’ёмных цел, якая ў адрозненне ад раней вядомых, мае шэраг новых адзнак. Аўтар навучальных дапаможнікаў і вучэбных праграм.

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Aed Theory in Hierarchical Knowledge Networks / S. Novikava, K. Miatluk, S. Gancharova, e. a. //Studies in Informatics and Control. — 1997. — Vol.6, № 1. — P.75-85.
  • Геаметрычнае канструяванне на аснове матэматычных і кібернетычных механізмаў іерархічных многаўзроўневых сістэм: Аўтарэф. дыс. на суіск. вуч. ступ. канд. тэхн. навук: 05.13.12 / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т тэхн. кібернэтыкі. — Мн., 2000. — 22 с.
  • Геаметрыя беларускага арнаменту / С. А. Ганчарова // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры. — 2003. — № 2. — С. 57-63. — (Тэорыя і гісторыя мастацтва).
  • Камп’ютарныя тэхналогіі ў аўтаматызацыі кіравання культуралагічнымі праектамі / С. А. Ганчарова, М. М. Другакова // Культура Беларусі: рэаліі сучаснасці: мат. міжнар. навук.-практ. канф. (Мінск, 12-13 чэрвеня 2012 г.) / рэдкал.: І.І.Крук (гал.рэд), А. А. Галкін, І.Р.Голубева. — Мінск: Інстытут культуры Беларусі, 2012. — С. 305—307.
  • Мультымедыя як сродак уключэння аб’ектаў культурнай спадчыны Беларусі ў інфармацыйную прастору /С. А. Ганчарова, Л. А. Сярогіна // Культура Беларусі: рэаліі сучаснасці: мат. міжнар. навук.-практ. канф. (Мінск, 12-13 чэрвеня 2012 г.) / рэдкал.: І.І.Крук (гал.рэд), А. А. Галкін, І.Р.Голубева. — Мінск: Інстытут культуры Беларусі, 2012. — С. 312—314.
  • Адлюстраванне беларускай фальклорнай спадчыны сродкамі ментальных карт / Махнач, Г. У., Ганчарова, С. А. // Навуковы пошук у сферы культуры і мастацтва: матэрыялы навук. канф. прафесарска-выкладчыцкага складу БДУКМ, прысвеч. Году культуры ў Рэспубліцы Беларусь, Мінск, 24 лістап. 2016 г. / М-ва культуры Рэсп. Беларусь, Беларус. дзярж. ун-т культуры і мастацтваў ; рэдкал.: Ю. П. Бондар (старш.) [і інш.]. – Мінск: БДУКМ, 2018. – C. 318-323.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]