Сяргей Аляксеевіч Сергачоў
Сяргей Аляксеевіч Сергачоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 снежня 1946 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар архітэктуры (29 лютага 2008) |
Навуковае званне | |
Член у | |
Уплыў | Наталля Мікалаеўна Макляцова, Сяргей Сцяпанавіч Мусінскі, Ігар Канстанцінавіч Елісееў і Уладзімір Аляксандравіч Чантурыя |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сяргей Аляксеевіч Сергачо́ў [1](нар. 20 снежня 1946, Мінск, БССР) — беларускі архітэктар. Доктар архітэктуры (2008), прафесар (2009). Член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі архітэктуры (2011). Член Беларускага саюза архітэктараў (1987). Ганаровы прафесар Паўночна-заходняга будаўнічага інстытута КНР (1999).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 20 снежня 1946 года ў Мінску. У 1969 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Архітэктура» (выкладчыкі Н. М. Макляцова, С. С. Мусінскі, І. К. Елісееў, кіраўнік дыпломнага праекта У. А. Чантурыя). У 1968—1972 гадах працаваў архітэктарам у інстытуце «Мінскпраект». У 1972—1975 гадах вучыўся ў аспірантуры пры БПІ. У 1975—1977 гадах выкладчык-асістэнт кафедры «Тэорыі і гісторыі архітэктуры»; у 1976—1977 гадах намеснік дэкана архітэктурнага факультэта БПІ.
У 1977—1983 гг. кіраўнік рабочай групы па стварэнні музея Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. У 1983—1985 гг. галоўны інспектар Упраўлення музеяў і аховы помнікаў Міністэрства культуры БССР. У 1985 годзе старэйшы навуковы супрацоўнік, у 1986—1993 гг. намеснік дырэктара Беларускага навукова-даследчага і праектнага інстытута па будаўніцтве на сяле. Адзін са стваральнікаў музея матэрыяльнай культуры «Дудуткі». У 1984 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.
З 1990 года дацэнт (па сумяшчальніцтве), з 1993 года штатны выкладчык БПА, дацэнт кафедры «Тэорыя і гісторыя архітэктуры», з 1997 — загадчык кафедры «Архітэктура жыллёвых і грамадскіх будынкаў». У 2008 годзе абараніў доктарскую дысертацю па тэме «Беларускае народнае дойлідства».
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Найбольш значныя праектныя работы — жылыя дамы па праспекце Ракасоўскага і вул. М. Танка ў Мінску (1971—1972, у сааўтарстве); навучальна-адукацыйны цэнтр Федэрацыі горналыжнага спорту і снаўборда Рэспублікі Беларусь (2006) у Мінску; шматфункцыянальная зала для прыёму гасцей у Горналыжным спартыўна-аздараўленчым комплексе «Лагойск» (2008, у суаўтарстве); тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне Белдзяржмузея народнай архітэктуры і побыту (1979; у суаўтарстве), рэстаўрацыйныя работы на аб’ектах музея (навуковы кансультант, 1982-83)[2].
Рэстаўрацыя помнікаў народнай архітэктуры: свіран у экспазіцыйнай зоне «Млын» Дзяржаўнага гісторыка-культурнага запаведніка «Заслаўе» (1993), вятракі ў музейным комплексе «Дудуткі» (1994) і ў фермерскай гаспадарцы каля пасёлка Мольча ў Светлагорскім раёне (2006)[2].
Адзін са стваральнікаў Музейнага комплексу старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі» ў Пухавіцкім раёне (1992-97): генеральны план, музейна-вытворчы корпус, кузня, жылыя дамы, малыя архітэктурныя формы[2].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Даследуе гісторыю народнага дойлідства Беларусі, праблемы захавання гісторыка-культурнай спадчыны, развіцця традыцый у сучаснай архітэктуры.
Апублікаваў у айчынных і замежных (Расія, Польшча, Венгрыя, Вялікабрытанія, Кітай) навуковых часопісах і зборніках, у матэрыялах навуковых канферэнцый, у навучальна-метадычных дапаможніках і матэрыялах, у энцыклапедычных выданнях больш 450 прац па дадзеных праблемах, у тым ліку кнігі «Летапіс драўлянага дойлідства Беларусі», «Драўляная архітэктура Беларусі XVI—XIX стст.» і манаграфія «Беларускае народнае дойлідства», адзначаная на XXXIII Рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі-1993» як лепшае выданне годзе Дыпломам 1-й ступені[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Публікацыі 2003—2005 гадоў адзначаны дыпломам як «Лепшы цыкл прац па адзінай сістэме» на VI Нацыянальным фестывалі архітэктуры (Мінск, 2005)[2].
Зноскі
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д Сергачев Сергей Алексеевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сергачоў Сяргей Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 347—348. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Сергачев Сергей Алексеевич // Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 6: Пейзаж ― Снегирёв / редкол.: Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2008. — 748 с.: ил. — ISBN 985-11-0341-1.
- Сергачев Сергей Алексеевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сергачоў, Сяргей Аляксеевіч // Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі
- Сергачоў Сяргей Аляксеевіч, доктар архтітэктуры на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 20 снежня
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі архітэктурнага факультэта БНТУ
- Выкладчыкі БНТУ
- Супрацоўнікі Мінскпраекта
- Супрацоўнікі Дзіпрасельбуда
- Дактары архітэктуры
- Прафесары
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Архітэктары СССР
- Архітэктары Беларусі
- Прафесары БНТУ
- Члены-карэспандэнты Міжнароднай акадэміі архітэктуры
- Ганаровыя прафесары Паўночна-заходняга будаўнічага інстытута КНР
- Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары XXI стагоддзя