Сяргей Аляксандравіч Цімохаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з С. А. Цімохаў)
Сяргей Аляксандравіч Цімохаў
Дата нараджэння 8 верасня 1960(1960-09-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 кастрычніка 2012(2012-10-09) (52 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Член у

Сяргей Аляксандравіч Цімохаў (нар. 8 верасня 1960, Кротаў, Калінкавіцкага раёна, Гомельская вобласць — 9 кастрычніка 2012) — беларускі мастак. Член Беларускага Саюза мастакоў (1990).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1979 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1984 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З 1986 года — на віцебскім камбінаце «Мастацтва», з 1989 года — галоўны мастак горада Полацка. У 1991—2000 гадах з’яўляўся дырэктарам, мастаком галерэі «Рыса» ў Полацку. З 2007 года — намеснік старшыні па выставачнай дзейнасці ў Беларускім Саюзе мастакоў.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя напрамкі працы — станковы і манументальны жывапіс, а таксама графіка. Сярод работ можна вылучыць жывапісныя: «Несці крэст» (1989), «Канцэрт старажытнай музыкі» (1989), «Рытуальнае шэсце-7» (1999 г.), «Цень Вялеса» (2000); дыптыхі: «Таінства купальскай ночы» (2002), «На Дзяды» (2004), «Грацыя-1» (2007); графічныя аркушы: «Назірая зацьменне Сонца-2» (1999) і інш.

Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (г. Мінск), фондзе Беларускага Саюза мастакоў (г. Мінск), фондзе Міністэрства культуры Расіі (г. Масква), Музеі М. Шагала (г. Віцебск), Мастацкай галерэі Г. Х. Вашчанкі (г. Гомель), Полацкім мастацкім музеі, галерэі «Galeria sztuki Katarzyny Napiórkowskiej» (г. Варшава), галерэі «Walentowski Galerien» (г. Дрэздэн), галерэі «Аxel Babke» (г. Дрэздэн), галерэі «Аlla Bulyanskaya» (г. Масква, г. Лондан), а таксама ў прыватных калекцыях на радзіме і за мяжой[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гальпяровіч, Н. Светлае рэха сапраўднасці / Н. Гальпяровіч // Літаратура і мастацтва. — 2012. — 12 кастр. — С. 23.
  • Цімохаў Сяргей Аляксандравіч // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. С. С. Чарняўская; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2002. — С. 812—813.
  • Цімохаў Сяргей // Сучасныя мастакі Віцебшчыны : біябібліяграфічны слоўнік / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», аддзел літаратуры па мастацтве; склад. В. І. Аліева. — Віцебск, 1994. — С. 380—385.
  • Цімохаў Сяргей Аляксандравіч // Беларускі саюз мастакоў: 1938—1998 : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад.: Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мінск : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 575.
  • Цыбульский, М. Л. Тимохов Сергей Александрович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 2. — С. 509.