Сяргей Іосіфавіч Параджанаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з С. Параджанаў)
Сяргей Параджанаў
арм.: Սարգիս Հովսեփի Փարաջանյան
руск.: Сергей Иосифович Параджанов

Сяргей Іосіфавіч Параджанаў. Паштовая марка Арменіі
Імя пры нараджэнні Сяргей Іосіфавіч Параджанаў
Дата нараджэння 9 студзеня 1924(1924-01-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 ліпеня 1990(1990-07-20)[1] (66 гадоў) ці 21 ліпеня 1990(1990-07-21)[4] (66 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, мастак, мантажор, кінасцэнарыст, дзеяч выяўленчага мастацтва
Кірунак Савецкая новая хваля[d]
Узнагароды Ніка — 1990
IMDb ID 0660886
parajanov.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сяргей Іосіфавіч Параджанаў (Саркіс Параджанян) (арм.: Սարգիս Հովսեփի Փարաջանյան; груз. სერგეი სერგო ფარაჯანოვი, 9 студзеня 1924, Тбілісі, Грузінская ССР, СССР — 21 ліпеня 1990, Ерэван, Армянская ССР, СССР) — армянскі кінарэжысёр, сцэнарыст. Народны артыст Украінскай ССР (1990), народны артыст Армянскай ССР (1990).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 9 студзеня 1924 года ў Тбілісі (Грузінская ССР).

Вучыўся на вакальным аддзяленні Тбіліскай кансерваторыі, у Тбіліскім інстытуце інжынераў транспарту. Скончыў рэжысёрскі факультэт Усесаюзнага інстытута кінематаграфіі (1952). У 1949 годзе пераехаў у Кіеў, дзе пачаў працаваць асістэнтам рэжысёра, потым рэжысёрам кінастудыі імя А. Даўжэнкі. У 1961 годзе зняў фільм «Украінская рапсодыя». Творы Параджанава вызначаюцца яркасцю і экспрэсіўнасцю рэжысёрскага бачання, багаццем выяўленчай фантазіі, метафарычнасцю, сімвалічнасцю, узвышанай паэтычнасцю, жывапіснасцю, свабодным выкарыстаннем розных нацыянальна-этнічных традыцый («Цені забытых продкаў», 1965; «Колер граната», 1969; «Легенда пра Сурамскую крэпасць», 1984; «Ашык-Керыб», 1988). Яго фільмы неаднаразова атрымлівалі ўзнагароды на прэстыжных міжнародных кінафестывалях. Творчасць Параджанава прызнана адной з вяршынь бессюжэтнага паэтычнага кінематографа, дзе акцёр (разам з касцюмам, дэкарацыямі і рэквізітам) з’яўляецца канструктыўным элементам складанага аўдыявізульнага калажа.

Памёр 21 ліпеня 1990 года ў Ерэване (Армянская ССР). Пасля смерці створаны Дом-музей Сяргея Параджанава.

Зноскі

  1. а б Sergey Yosifovich Paradzhanov // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Sergej Paradžanov // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088doi:10.1515/AKL
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  4. Internet Movie Database — 1990. Праверана 20 кастрычніка 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]