Перайсці да зместу

С. С. Ван Дайн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
С. С. Ван Дайн
англ.: Willard Huntington Wright
Асабістыя звесткі
Псеўданімы S. S. Van Dine[1]
Дата нараджэння 15 кастрычніка 1888(1888-10-15)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 красавіка 1939(1939-04-11)[2][4][…] (50 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, сцэнарыст, раманіст, журналіст, літаратурны крытык, крытык, мастацкі крытык
Жанр дэтэктыў
Мова твораў англійская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

С. С. Ван Дайн (англ.: S. S. Van Dine, сапр. Уілард Хантынгтан Райт, англ.: Willard Huntington Wright; 15 кастрычніка 1888(1888-10-15)[2][3][…], Шарлатсвіл[d], ЗША — 11 красавіка 1939(1939-04-11)[2][4][…], Нью-Ёрк, ЗША[5]) — амерыканскі пісьменнік і мастацкі крытык.

Нарадзіўся ў 1888 годзе ў Шарлатсвілі, штат Вірджынія. У 21 год пачаў прафесійную кар’еру як літаратурны рэдактар Los Angeles Times. Яго раннія літаратурныя творы (1910—1919) былі напісаныя ў рэчышчы натуралізму: раман The Man of Promise і некаторыя апавяданні. У 1915 годзе выдаў свае каментары да ўсіх кніг Фрыдрыха Ніцшэ пад назвай «Так сказаў Ніцшэ» (What Nietzsche Taught).

У 1923 годзе Ван Дайн спыніў кар’еру журналіста і крытыка праз хваробу, якая афіцыйна была звязаная з яго стомленасцю ад працы, а напраўду — з таемнай наркатычнай залежнасцю. Доктар прапісваў яму ляжачы рэжым больш за два гады. Расчараванне і сум прывялі пісьменніка да збору і вывучэння тысячаў кніг дэтэктыўнага і крымінальнага жанру. Вынікам гэтага даследавання стала яго ранняе эсэ па гісторыі, традыцыях і законах дэтэктыўнай літаратуры. У 1926 выйшаў яго першы дэтэктыўны раман The Benson Murder Case. Апроч яго Ван Дайн напісаў яшчэ 11 раманаў, першыя з якіх былі пра дэтэктыва-аматара, прадстаўніка найвышэйшага класу і эстэта Філа Ванса і прынеслі аўтару не толькі папулярнасць, але і багацце. Аднак цікавасць да яго пазнейшых кніг спала — густы чытацкай публікі змяніліся.

У пачатку 1930-х Ван Дайн напісаў некалькі апавяданняў для экранізацыі кінакампаніяй «Уорнэр Бразэрс», аднак у друкаваным выглядзе яны не з’яўляліся і, наколькі вядома, ніводзін з кінасцэнароў не захаваўся.

Памёр у 1939 годзе ў Нью-Ёрку.

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]
  1. ↑ https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/Van-Dine-S-S;3992242.html
  2. 1 2 3 4 S. S. Van Dine // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. 1 2 A. Deirdre Robson Willard Huntington Wright // Wright, Willard Huntington // Grove Art Online / J. Turner — Oxford, England, Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T092352
  5. 1 2 Deutsche Nationalbibliothek Record #11907964X // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.