Саламон Танхелевіч Мілер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з С. Т. Мілер)
Саламон Танхелевіч Мілер
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 22 снежня 1889(1889-12-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 верасня 1937(1937-09-01) (47 гадоў)
Партыя

Саламон Танхелевіч Мілер (22 снежня 1889, г. Кнышын, цяпер Падляскае ваяводства, Польшча — 1 верасня 1937) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У час рэвалюцыі 1905—1907 гадоў камандзір атрада самаабароны ў Беластоку, потым у арміі. У 1910 арыштаваны за арганізацыю салдацкага бунту. З турмы уцёк, эмігрыраваў у ЗША, дзе ўдзельнічаў у левым прафсаюзным руху. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года ў Чырвонай гвардыі, потым у Чырвонай Арміі. З 1919 года член РКП(б), загадчык секцыі па рабоце сярод яўрэйскага насельніцтва Смаленскага гаркома РКП(б).

З 1921 года на падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусі, сакратар Беластоцкага акруговага камітэта КПРП. Удзельнік 6-га кангрэса Камінтэрна. З 1923 года член ЦК, з 1926 года член Бюро ЦК КПЗБ. У 19321933 гадах узначальваў Краявы сакратарыят ЦК КПЗБ. З 1933 на партыйнай рабоце ў БССР, з 1936 — у Омскай вобласці. Аўтар брашуры «Першыя гады Кампартыі Заходняй Беларусі» (1935, пад псеўданімам І. Р. Валевіч). Скончыў самагубствам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]