Сяргей Усеваладавіч Краўчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з С. У. Краўчанка)
Сяргей Усеваладавіч Краўчанка
Дата нараджэння 13 мая 1949(1949-05-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 чэрвеня 2014(2014-06-30) (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія тэатральны акцёр
Тэатр
Член у

Сярге́й Усе́валадавіч Кра́ўчанка (13 мая 1949, Мінск — 30 чэрвеня 2014, Мінск) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2001). Акцёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 13 мая 1949 года ў Мінску. У 1971 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Акцёр драмы і кіно» (курс У. А. Маланкіна). Працаваў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы з 1971 па 2014 год[1].

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1973 года.

Памёр 30 чэрвеня 2014 года ў Мінску. Пахаваны на Усходніх могілках[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сярод найлепшых роляў Краўчанкі: Федзя («Стары Новы Год» М. Рошчына), Пецька («Характары» В. Шукшына), Данілка («Раскіданае гняздо» Я. Купалы), Драгун («Парог» А. Дударава), Арнольд («Шрамы» Я. Шабана), Люнгстран («Жанчына з мора» Г. Ібсена), Машу («Месье Амількар, альбо Чалавек, які плаціць» І.Жаміяка), Бачана («Закон вечнасці» Н. Думбадзэ), Гайдук («Ідылія» В. Дуніна-Марцінкевіча), Захар («Апошні шанц» В. Быкава), Мядзведзенка («Чайка[ru]» А. Чэхава), Карыцын («Жыццё Карыцына» А. Паповай), Парадаксаліст («З нагоды мокрага снегу» Ф. Дастаеўскага), Нешчасліўцаў («Лес[ru]» А. Астроўскага), Дамаш («Князь Вітаўт» А. Дударава), Тэзей («Сон у чарадзейную ноч пасярэдзіне лета» У. Шэкспіра), Растанёў («Вечны Фама» У. Бутрамеева паводле Ф. Дастаеўскага), Монс / Нільс Юленшэрн («Эрык XIV[sv]» А. Стрындберга), Дункан («Макбет[ru]» У. Шэкспіра), Панталоне дэі Бізаньёзі («Слуга двух гаспадароў» К. Гальдоні), Бацька («Прыгоды Заранкі і Янкі» В. Бяловай).

Зноскі

  1. Краўчанка Сяргей Усеваладавіч. kupalauski.by. — архіваваная версія. Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2013.
  2. Сяргея Краўчанку пахаваюць 2 ліпеня на Усходніх могілках Мінску. Радыё Свабода (1 ліпеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2016. Праверана 11 студзеня 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]