Сямён Фёдаравіч Бельскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з С. Ф. Бельскі)
Сямён Фёдаравіч Бельскі
Смерць не раней за 1541
Бацька Фёдар Іванавіч Бельскі
Маці Ганна Васілеўна Разанская[d]

Сямён Фёдаравіч Бельскі (?-?) — прадстаўнік роду Бельскіх-Гедзімінавічаў, сын Фёдара Іванавіча Бельскага, маскоўскі баярын з 1522 г.

У 1534 г. збег у Вялікае княства Літоўскае (разам з Іванам Ляцкім), атрымаў ад караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта II Аўгуста Жыжморы, Стаклішкі і Кармілаў.

У 1535 г. удзельнічаў у паходзе гетмана Яна Тарноўскага на Северскія землі, пазней у іншых паходах супраць Рускай дзяржавы.

Адпрасіўся ў паломніцтва да Святых месцаў (у Палесціну). У 1537 апынуўся ў Крыме, наведаў Турцыю, падбіваў крымскіх татараў і туркаў на вайну супраць рускай дзяржавы. Да 1542 г. перапісваўся з Жыгімонтам II Аўгустам, далейшы лёс не вядомы, Нашчадкаў не пакінуў.

Зноскі