Сцяпан Фёдаравіч Карповіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з С. Ф. Карповіч)
Сцяпан Фёдаравіч Карповіч
Дата нараджэння 1 кастрычніка 1955(1955-10-01) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
Ударнік камуністычнай працы

Сцяпан Фёдаравіч Карповіч (нар. 1 кастрычніка 1955, в. Пасталова, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1974 годзе Мінскі архітэктурны тэхнікум, у 1979 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. З 1974 года працаваў тэхнікам-архітэктарам у інстытуце «Белпрампраект»; у 19761977 гадах у студэнцкім праектна-канструктарскім бюро БІБІ. Служыў у Савецкай Арміі. У 19801981 гадах архітэктар інстытута «Ваенпраект» у Мінску, у 19821991 гадах галоўны архітэктар Столінскага раёна; у 19912003 гадах вядучы архітэктар АПБ «Архбюро», у 20032007 гадах галоўны архітэктар раёна, з 2007 — галоўны архітэктар праектаў, галоўны інжынер праектаў.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1986 года, а пасля ў Саюзе архітэктараў Беларусі.

Жыве ў Століне.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Мае ганаровае званне «Ударнік працы» (1981).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Браў удзел у праектаванні шэрагу розных жылых, грамадскіх, культавых і прамысловых, будынкаў, зон забудовы і добраўпарадкавання ў г. Мінску і іншых гарадах рэспублікі; удзельнік і прызёр прафесійных архітэктурных конкурсаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Карпович Степан Федорович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)