Сцяпан Уладзіміравіч Чачуха
| Сцяпан Уладзіміравіч Чачуха | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Уладзімір Царыкаў | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Васіль Вусік | ||||||
| Пераемнік | Аляксандр Габрукевіч | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
1962 |
||||||
| Адукацыя | |||||||
Сцяпа́н Уладзі́міравіч Чачу́ха (нар. 1962, Старадарожскі раён Мінскай вобласці) — беларускі дзеяч мясцовага кіравання, старшыня Глускага раённага выканаўчага камітэта (з 2018 года).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці аграномія, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці дзяржаўнае і мясцовае кіраванне.
Працоўную дзейнасць пачаў у калгасе «Барацьбіт». Працаваў аграномам, старшынёй прафкама, галоўным аграномам, пяць гадоў узначальваў гэтую гаспадарку. У 2000—2007 гадах узначальваў Дражнаўскі сельскі Савет дэпутатаў, пасля быў абраны старшынёй Старадарожскага раённага Савета дэпутатаў. З 2009 па 2016 год працаваў старшынёй Старадарожскага раённага выканаўчага камітэта, потым стаў дырэктарам прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Старадарожскім раёне, гэту пасаду ён займаў да назначэння ў Глускі раён.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- В Глусском и Дрибинском районах — новые главы регионов. Вот что о них известно (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (5 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2020..
- Нарадзіліся ў 1962 годзе
- Нарадзіліся ў Старадарожскім раёне
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Аграномы Беларусі
- Старшыні калгасаў
- Старшыні Старадарожскага раённага выканаўчага камітэта
- Старшыні Глускага раённага выканаўчага камітэта
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 25-га склікання
- Старшыні мясцовых саветаў Беларусі
- Дэпутаты Старадарожскага раённага Савета дэпутатаў