Самуіл Якаўлевіч Гафштэйн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з С. Я. Гафштэйн)
Самуіл Якаўлевіч Гафштэйн
Дата нараджэння 23 лютага 1947(1947-02-23) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
сярэбраны медаль ВДНГ

Самуіл Якаўлевіч Гафштэйн (нар. 23 лютага 1947, Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1972 годзе. З 1966 года — тэхнік-архітэктар, архітэктар, галоўны архітэктар праектаў у Белдзяржпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): серыя тыпавых праектаў жылых дамоў з аб’ёмных блокаў 3А-АПБ[ru] (1974—1982), 9-павярховы жылы, дом галерэйнага тыпу па вул. Бельскага (1976), дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў у пас. Навінкі (1982), 9-павярховы жылы дом з аб’ёмных блокаў для маласямейных па вул. Шырокай, комплекс ГПТВ маторнага завода ў пас. Дражня, 9-павярховы жылы дом для адзінокіх удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны ў мікрараёне Серабранка-9 (1989), вытворчы будынак Беларускага канструктарска-тэхналагічнага інстытута камунальнай гаспадаркі па вул. Апанскага (1989) у Мінску, жылыя дамы з аб’ёмных блокаў серыі 3С-АПБ для сельскай мясцовасці (1975—1976), серыя тыпавых праектаў прафілакторыяў і пансіянатаў для рабочых, служачых і творчай інтэлігенцыі (1979—1981), комплекс прафілакторыяў на 2000 месцаў у Вяча-Астрашыцкай зоне адпачынку (1983).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Сярэбраны медаль ВДНГ СССР за распрацоўку жылых дамоў з аб’ёмных блокаў серыі 3-АПБ (1974), дыпломы ВДНГ БССР I ступені за праект жылых дамоў галерэйнага тыпу з аб’ёмных блокаў (1982) і III ступені за серыю жылых дамоў з аб’ёмных блокаў для сяла (1977).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]