Перайсці да зместу

С (кірыліца)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Літара С

Кірыліца

А · Б · В · Г · Ґ · Д · Ѓ
Ђ · Е · Ѐ · Є · Ё · Ж · З
З́ · Ѕ · И · Ѝ · І · Ї · Й
Ј · К · Л · Љ · М · Н · Њ
О · П · Р · С · С́ · Т · Ћ
Ќ · У · Ў · Ф · Х · Ц · Ч
Џ · Ш · Щ · Ъ · Ы · Ь · Э
Ю · Я

Неславянскія літары

А̄ · А́ · А̀ · Ӑ · А̂ · А̊ · Ӓ
Ӓ̄ · А̃ · А̨ · Ә · Ә́ · Ә̃ · Ӛ
Ӕ · В̌ · Ғ · Г̧ · Г̑ · Г̄ · Ӻ
Ӷ · Ԁ · Ԃ · · · · Ԫ
Ԭ · Ӗ · Е̄ · Е̃ · Ё̄ · Є̈ · Ӂ
Җ · · Ӝ · Ԅ · Ҙ · Ӟ · Ԑ
Ԑ̈ · Ӡ · Ԇ · Ӣ · И̃ · Ҋ · Ӥ
Қ · Ӄ · Ҡ · Ҟ · Ҝ · Ԟ · Ԛ
Ӆ · Ԯ · Ԓ · Ԡ · Ԉ · Ԕ · Ӎ
Ӊ · Ң · Ԩ · Ӈ · Ҥ · Ԣ · Ԋ
О̆ · О̃ · О̄ · Ӧ · Ө · Ө̄ · Ӫ
Ҩ · Ԥ · Ҧ · Р̌ · Ҏ · Ԗ · Ҫ
Ԍ · · Ҭ · · · Ԏ · У̃
Ӯ · Ӱ · Ӱ́ · Ӳ · Ү · Ү́ · Ұ
Х̑ · Ҳ · Ӽ · Ӿ · Һ · Һ̈ · Ԧ
· Ҵ · · Ҷ · Ӵ · Ӌ · Ҹ
· · · Ҽ · Ҿ · Ы̆ · Ы̄
Ӹ · Ҍ · Э̆ · Э̄ · Э̇ · Ӭ · Ӭ́
Ӭ̄ · Ю̆ · Ю̈ · Ю̈́ · Ю̄ · Я̆ · Я̄
Я̈ · Ԙ · Ԝ · Ӏ

Састарэлыя літары

· · Ҁ · Ѻ · Ѹ · Ѡ · Ѽ
Ѿ · Ѣ · · · Ѥ · Юсы · Ѧ
Ѫ · Ѩ · Ѭ · Ѯ · Ѱ · Ѳ · Ѵ
Ѷ · · · · · ·
· · · · · Ꚏ̆ · Ъ

Літары кірыліцы

С — дзевятнаццатая літара беларускага алфавіта.

Паходзіць з кірыліцкай С («слова»), што ўзнікла на аснове грэка-візантыйскай устаўнай Σ («сігма»). У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства. Абазначала зычныя гукі [с], [с’] (садъ, сено). Мела таксама лічбавае значэнне «дзвесце». У рукапісах XIV—XVII стагоддзяў у сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначаць час і месца напісання помнікаў. У XVI стагоддзі, акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму. Пачынаючы з Ф. Скарыны, стала адрознівацца як малая і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным.[1].

Беларуская мова

[правіць | правіць зыходнік]

У сучаснай беларускай мове абазначае шумныя глухія фрыкатыўныя пярэднеязычныя зычныя гукі [с], [с’] (сонца, сініца — [с’ін’іца]). Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную формы. Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах (СП, СНД), як умоўнае скарачэнне слоў старонка (с. 37), сяло (с. Мольнічы). Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне васямнаццаты (група «С»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (шыфр № 3с)[1].

  1. а б С // Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 470. — 654 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-126-9.